viasna on patreon

Блогер Шэры Кот пад арыштам

2019 2019-12-30T19:02:11+0300 2019-12-30T19:02:12+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/dmitry_kozlov_seryjkot.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Зміцер Казлоў

Зміцер Казлоў

Блогер Зміцер Казлоў не змог з’явіцца ў суд у Мінску, паколькі яго пасадзілі ў ІЧУ ў Оршы. Пра гэта паведамляецца на сайце orsha.eu.

Улады працягваюць пераследваць, караць штрафамі і суткамі зняволення людзей, якія смела выходзілі за незалежнасць Беларусі і супраць эканамічнай і палітычнай экспансіі Расеі. Сярод патрыётаў быў і блогер з Аршаншчыны Зміцер Казлоў, вядомы пад псеўданімам Шэры Кот.

Аказалася, што Зміцер быў затрыманы 26-га снежня і асуджаны, гэта пацвердзіла прэс-служба кампаніі "Еўрапейская Беларусь", да якой належыць Зміцер Казлоў. Ён адбывае пакаранне ў ізалятары часовага ўтрымання ў Оршы. Сёння павінен быў адбыцца яшчэ адзін суд над ім, аднак Зміцер ніяк не мог з'явіцца ў суд Ленінскага раёна Мінска, паколькі сядзіць у ізалятары. Судовае паседжанне па яго справе было перанесена на 10 студзеня.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства