viasna on patreon

“Наша місія – рабіць гэты свет лепшым – будзе запатрабаваная і ў 2020 годзе!”

2019 2019-12-30T21:59:10+0300 2019-12-31T07:42:59+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/valancery_viasny1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Напярэдадні Новага года валанцёры і валанцёркі “Вясны” сабралася разам, каб успомніць год мінулы, а таксама правесці час разам.

На сустрэчу Валанцёрскай службы “Вясны” завітаў і каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання” Андрэй Палуда. Разам з віншаваннямі ён прааналізаваў і агульную сітуацыю з правамі чалавека “амаль што ў мінулым годзе” ў кантэксце дзейнасці Валанцёрскай службы.

“Нажаль, у нас па-ранейшаму застаюцца палітвязні, прынамсі Міхаіл Жамчужны. Ён пайшоў сустракаць Новы год у ШІЗА, дзе ўвогуле праводзіць шмат часу.  Валанцёрская служба шмат увагі надавала і Міхаілу, бо ў тым ліку і яму дасылала лісты салідарнасці”

Дарэчы, і падчас валанцёрскай сустрэчы было падпісана 28 паштовак салідарнасці тым, хто правядзе Новы год у ЦІПе.

“Я думаю, мы перакрочым у новы, 2020 год таксама з такой сітуацыяй, калі будзе шмат працы для праваабаронцаў і валантэраў, – працягнуў Андрэй Палуда, – Тым больш, што наперадзе будуць і прэзідэнцкія выбары, і увогуле геапалітычная сітуацыя застаецца складанай. Таму наша місія – рабіць гэты свет трошку лепшым і дапамагаць іншым людзям – і ў наступным годзе будзе запатрабаваная”.

Таму варта працягваць распаўсюджваць веды пра правы чалавека і знаёміць новых людзей з праваабарончымі каштоўнасцямі. Каардынатарка Валанцёрскай службы “Вясны” Марфа Рабкова настроена рашуча:

 “Мы плануем выязджаць у рэгіёны і ахопліваць усё больш і больш гарадоў”, – распавяла Марфа Рабкова.

Самыя актыўныя валанцёры і валанцёркі атрымалі падзякі ад праваабарончага цэнтра "Вясна".

valancery_padziaki.jpg
Каардынатарка Валанцёрскай службы Марфа Рабкова, валанцёр Андрусь Крэчка і праваабаронца Андрэй Палуда.

Вынікі года падвяла і Наталля Сацункевіч, валанцёрка Валанцёрскай службы і праваабаронца ПЦ “Вясна”:        

 “2019 год сапраўды быў вельмі плённы для Валанцёрскай службы. Валанцёры і валанцёркі дапамагалі Вясне абараняць правы чалавека, маніторылі суды. Дапамагалі “рукамі” на канферэнцыях і сустрэчах, праводзілі выставы і кінапрагляды, перакладалі на розныя мовы, набіралі тэксты, пісалі скарі і звароты, і шмат іншага...”

sacunkevich_merch_vs.jpg
Наталля Сацункевіч, праваабаронца і валанцёрка "Вясны"

Што яшчэ было дасягнута Валанцёрскай службай у 2019 годзе?

  • Зладжана першая беларускую манстрацыя, якая намінавана на “Крэатыў года” ад Асамблеі НДА;
  • Праведзены вялікі двухдзённы трэнінг, дзе валанцёры навучаліся самі і навучалі іншых, як распавядаць пра правы чалавека;
  • Зроблена назіранне за 22 мірнымі сходамі ў межах кампаніі Control.By;
  • Распачаты Клуб ангельскай мовы пра правы чалавека, ужо адбылося 18 сустрэч пра розныя аспекты правоў чалавека;
  • Напрыканцы года праведзена стратэгічнае планаванне будучай дзейнасці.

“Таму  мы зараз гатовы працаваць і ў новых напрамках і больш эффектыўна ў ужо знаёмых нам”, – адзначыла Наталля Сацункевіч.

Жадаеце хутчэй уварвацца ў праваабарончую дзейнасць ды зрабіць ўнёсак у паляпшэнне гэтага свету? Запаўняйце анкету і станьце часткай з Валанцёрскай службай “Вясны” у новым, 2020 годзе!

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства