viasna on patreon

У Полацку – яшчэ два штрафы “за незалежнасць”

2020 2020-01-29T13:43:32+0300 2020-01-29T13:43:33+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/ahlushevich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Святлана Аглушэвіч, фота "Радыё Рацыя"

Святлана Аглушэвіч, фота "Радыё Рацыя"

Судовыя пастановы пра штрафы за парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах атрымалі Святлана Аглушэвіч і Вячаслаў Парчынскі. Абодвух выклікалі ў суд Полацка і Полацкага раёна 24-га студзеня, але абодва адмовіліся ўдзельнічаць у працэсах.

Святлана Аглушэвіч паведаміла "Радыё Рацыя", што не лічыць сябе вінаватай:

"Навошта хадзіць, калі не лічыш сябе вінаватай? Я ўвогуле лічу, што нас няма за што судзіць! Кожны чалавек можа выказацца – мы маем права на выказванне сваіх меркаванняў. Мы нікога не абразілі, не прынізілі, не да чаго не заклікалі. Штрафы даюць – за што?"

Суддзя Віктар Баліка аштрафаваў Святлану Аглушэвіч на 8 базавых велічынь (216 рублёў). Вячаслава Парчынскага на 10 базавых велічынь (270 рублёў) аштрафаваў суддзя Уладзімір Бясецкі. Абодвух пакаралі за тое, што 4-га студзеня яны сфатаграфаваліся каля Сафійскага сабору ў Полацку, трымаючы  па адной літары са слова “Незалежнасць”.

Гэтае слова склалі з раздрукаваных літар яшчэ каля дзясятка чалавек. Шасцёра з іх былі аштрафаваныя 24-га студзеня, астатніх працягвае шукаць міліцыя.


  Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства