viasna on patreon

Магілёўскія ўлады амаль год не могуць разабрацца з новым месцам для правядзення масавых мерапрыемстваў

2020 2020-01-31T12:14:35+0300 2020-01-31T12:14:35+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/magilev_mirnu_shod.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Манстрацыя ў Магілёве ў дазволеным для правядзення мірных сходаў месцы

Манстрацыя ў Магілёве ў дазволеным для правядзення мірных сходаў месцы

У сакавіку 2019 года праваабаронцы «Магілёўскай вясны» Барыс Бухель, Аляксей Колчын і Саша Буракоў звярнуліся ў мясцовы гарвыканкам з прапановай змяніць дзеючае рашэнне ў сферы масавых мерапрыемстваў, прынятае ў 2007 годзе, паведамляе mspring.online. 

Праваабаронцы прапанавалі павялічыць колькасць месцаў для дазволеных мітынгаў і пікетаў у Магілёве. Гэта адзіны абласны цэнтр, у якім ёсць усяго толькі адна дазволеная пляцоўка для мірных сходаў – стадыён па вул. Чалюскінцаў (у той жа час, у Віцебску іх тры, у Брэсце, Гродне і Гомелі па два, а ў райцэнтры Пінск увогуле пяць).

Намеснік старшыні гарвыканкама Ала Галушка тады ж у сакавіку ў адказ заявіла, што ўлады ўжо «прапрацоўваюць пытанне павелічэння колькасці месцаў правядзення масавых мерапрыемстваў, якія арганізуюць палітычныя партыі, грамадскія аб’яднанні, прафсаюзныя арганізацыі і грамадзяне».

З тых часоў мінула ўжо 10 месяцаў, але сітуацыя не зрушылася з мёртвай кропкі, паведаміў MSPRING.ONLINE праваабаронца Барыс Бухель. 30 студзеня ён сустрэўся з Алай Галушкай, каб высветліць, на якім этапе знаходзіцца прыняцце рашэння аб другім месцы для масавых мерапрыемстваў і быў расчараваны.

"Улады да гэтага часу нічога не хочуць мяняць – у мяне склалася такое ўражанне. Іх адпіскі аб тым, што «пытанне прапрацоўваецца», – гэта ўсяго толькі сарамлівы сыход ад адказу. Галушка на мае пытанні аб новым месцы для мітынгаў у Магілёве параіла толькі пісаць звароты і сказала, што яны прадумвалі гэтае пытанне на выканкаме, але да пэўнага рашэння не прыйшлі. І наогул невядома, калі прымуць нейкае рашэнне. Так яны могуць цягнуць да другога прышэсця", – абурыўся Бухель.

Праваабаронца лічыць такі падыход уладаў да свабоды сходаў у Магілёве сабатажам і неразуменнем прынцыпаў базавых правоў чалавека. У бліжэйшы час ён з калегамі падрыхтуе новы зварот да чыноўнікаў.


Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства