viasna on patreon

Полацк: бясконцыя суды за акцыю ў падтрымку незалежнасці

2020 2020-02-26T07:54:35+0300 2020-02-26T07:54:35+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/bojka-viachaslau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Вячаслаў Бойка ў судзе. Фота: Радыё Рацыя.

Вячаслаў Бойка ў судзе. Фота: Радыё Рацыя.

У судзе Полацка і Полацкага раёну працягваюцца суды над удзельнікамі акцыі ў падтрымку незалежнасці, якая адбылася яшчэ 4 студзеня.

Па інфармацыі Беларускага Радыё Рацыя, 25 лютага суддзя Віктар Баліка аштрафаваў палачаніна Вячаслава Бойку на 10 базавых велічынь (270 рублёў).  З тым, што яго прызналі ўдзельнікам несанкцыянаванага мерапрыемства, Віктар Бойка не згодны:

– З якой гэта пары ў нас забаронена выходзіць на вуліцу, і казаць усё, што ты думаеш? Выказваць свае меркаванні, нікому не замінаючы? Я жыву ў Полацку ўсё жыццё, але толькі зараз такія часы насталі, што мы ў сябе дома не можам рабіць таго, што лічым патрэбным. Гэта нейкае дзікунства! Сярэднявечча!

Вячаслава Бойку пакаралі за тое, што ён быў  у ліку людзей, якія сфатаграфаваліся каля Сафійскага сабору, склаўшы слова “Незалежнасць” з раздрукаваных асобных літар.

20-га лютага за тое самае аштрафавалі Яўгена Вільскага і Анатоля  Пракапенку, прысудзіўшы абодвум па 10 базавых велічынь штрафу.

На працягу студзеня аштрафавалі таксама Святлану Аглушэвіч, Яўгена Парчынскага, Вячаслава Парчынскага, Юрыя Касача, Ігара Валяева і Андрэя Зуева – яму прысуджаны самы вялікі штраф памерам 30 базавых велічынь (810 рублёў).

Адміністрацыйны пратакол, складзены паводле артыкула 23.34 КоАП на Віктара Стукава, суд разглядаць не стаў: дакументы накіравалі на дапрацоўку ў міліцыю. І яшчэ некалькі чалавек чакаюць, пакуль судовыя пастановы ім дашлюць па пошце. Яны таксама адмовіліся ісці ў суд, бо не вераць у справядлівасць беларускага правасуддзя.


Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства