viasna on patreon

Беларускія праваабаронцы сустрэліся з дырэктаркай БДІПЧ АБСЕ

2020 2020-02-26T15:43:13+0300 2020-02-26T15:43:48+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/gisladicir-obse-.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сустрэча праваабаронцаў з дырэктаркай БДІПЧ АБСЕ.

Сустрэча праваабаронцаў з дырэктаркай БДІПЧ АБСЕ.

Сустрэча дырэктара Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) АБСЕ Інгіб’ёрг Сольтрун Гісладоцір з беларускімі праваабаронцамі адбылася 26 лютага ў Мінску.

У сустрэчы прынялі ўдзел старшыня Праваабарончага цэнтру "Вясна" Алесь Бяляцкі і старшыня Беларускага Хельсінкскага камітэту Алег Гулак.

Пад час размовы было абмеркаванае становішча з правамі чалавека ў Беларусі, асобна былі агучаныя пытанні пераследу па палітычных матывах, рэалізацыя права на распаўсюд меркаванняў, права на мірныя сходы, назіранне падчас выбараў ды іншыя.

Праваабаронцы таксама выказаліся пра патрэбу ў павялічэнні актыўнасці АБСЕ у Беларусі.

Сустрэча прайшла ў цёплай атмасферы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства