viasna on patreon

"Пракурорскі футбол": скаргу праваабаронцы перанакіравалі і пакінулі без задавальнення

2020 2020-03-30T16:34:52+0300 2020-04-01T12:19:01+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/lesha_loiko_viasna-10.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Юрыст ПЦ "Вясна" Аляксей Лойка

Юрыст ПЦ "Вясна" Аляксей Лойка

Праваабаронца Аляксей Лойка быў збіты супрацоўнікамі АМАП пры налёце на офіс ПЦ "Вясна" 25 сакавіка 2017 года.

Ён неаднаразова звяртаўся ў пракуратуру г. Мінска, у тым ліку на пачатку сакавіка 2020 года са скаргай на адмову ва ўзбуджэнні крымінальнай справы, а таксама на бяздзейнасць пракуратуры Першамайскага раёна г. Мінска.

"А воз і дагэтуль там": тры гады праваабаронца спрабуе прыцягнуць да адказнасці АМАПаўцаў

На працягу практычна трох гадоў праваабаронца спрабуе дамагчыся справядлівасці і пакараць вінаватых супрацоўнікаў АМАП за неправамернае яго збіццё пры налёце на офіс «Вясны» 25 сакавіка 2017 года.

Пракуратура горада зноў перанакіравала скаргу Аляксея Лойкі ў пракуратуру Першамайскага раёна. У паведамленні начальнік аддзела па наглядзе за выкананнем заканадаўства упраўленнем СК па г. Мінску Дзмітрый Лук'янаў указаў, што ў пракуратуры Мінска разглядаюцца скаргі на дзеянні і рашэнні пракурораў раёнаў сталіцы, прынятыя па папярэдніх зваротах у іх адрас.

"З улікам выкладзенага, скарга будзе разгледжаная па сутнасці ў пракуратуры горада Мінска пасля таго, як аналагічная скарга будзе адхіленая пракурорам раёна", - падчарнуў Дзмітрый Лук'янаў.

У сваю чаргу пракуратура Першамайскага раёна ў адказ на скаргу праваабаронцы ўстанавіла, што ў раённы аддзел Следчага камітэта з Першамайскага РУУС паступілі матэрыялы праверкі па заяве Аляксея Лойкі па факце здзяйснення ў дачыненні да яго супрацьпраўных дзеянняў супрацоўнікамі АМАП. Па выніках праверкі следчым І. Макаўчык 12 красавіка 2018 года прынятае рашэнне аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы ў сувязі з адсутнасцю ў дзеяннях супрацоўнікаў АМАП складу злачынства.

Пры гэтым вывучэнне паказала, што падчас праведзенай РАСК праверкі не было здабыта доказаў, якія сведчаць аб здзяйсненні ў дачыненні да праваабаронцы "Вясны" супрацьпраўных дзеянняў з боку супрацоўнікаў АМАП.

"Рашэнне аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы з'яўляецца законным і абгрунтаваным, падстаў для яго адмены няма. Пры такіх абставінах скарга пакінутая без задавальнення", - указаў у адказе пракурор Першамайскага раёна г. Мінска Віктар Праневіч.

Аляксей Лойка з такім рашэннем пракуратуры не згодны. Ён плануе зноў звярнуцца ў пракуратуру горада, каб там разгледзелі яго скаргу па сутнасці.


Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства