viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

2020 2020-03-31T12:43:02+0300 2020-04-02T14:56:25+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/spring-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 8:05) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм'ера анлайн — па любых са спасылак тут. 

Хроніка: Актывістам анархічнага руху Івану Комару і Мікіту Емельянаву змякчылі прысуд, але яны па-ранейшаму застаюцца палітзняволенымі.  Затрыманы журналіст Сяргей Сацук. Беларуская асацыяцыя журналістаў накіравала заяву да Міністэрства аховы здароўя , у якой патрабуе неабходнасць прадастаўлення аператыўнай і дакладнай інфармацыі аб распаўсюдзе COVID-19. Дзень Волі прайшоў без затрыманняў. Скончыўся збор подпісаў пад петыцыяй аб памілаванні братоў Іллі і Станіслава Косцевых.

Каментар эксперта:  Разам з праваабаронцай “Вясны” Наталляй Сацункевіч паразмаўляем пра сувязь тэмы каронавірусу і правоў чалавека (абмежаванні на права на мірныя сходы, магчымае падвышэнне выпадкаў хатняга гвалту, права на доступ да інфармацыі ды інш).   

Каментар: Абмяркуем тэму каронавірусу у дачыненні да розных груп. Пра людзей з інваліднасцю і розныя сітуацыі падчас пандэміі, якія абдываліся у свеце, а таксама пра беларускі кантэкст распавядзе Сяргей Драздоўскі (дырэктар Офіса па правах людзей з інваліднасцю). Пра тое, як зменшыць небяспеку масавых захворванняў у месцах зняволення падчас сусветнай пандэміі каранавірусу, раскажа сустаршыня сацыяльна-інфармацыйнай установы “ТаймАкт” Васіль Завадскі.

У музычных паўзах — кампазіцыі ў выкананні Этна-праекта Патрыцыі Свіцінай.

https://spring96.org./wp-content/uploads/2014/07/2020-03-31_Eva_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства