viasna on patreon

"Суддзя спыняла любую спробу абароны". У Баранавічах асудзілі праваабаронцу Аляксандра Вайцешыка Дапоўнена

2020 2020-04-17T11:38:00+0300 2020-04-17T12:18:19+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/sud_vajceshik31.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксандр Вайцешык каля Баранавіцкага суда

Аляксандр Вайцешык каля Баранавіцкага суда

У суддзе Баранавічаў і Баранавіцкага раёна 16 красавіка пачаўся суд над праваабаронцам "Вясны" і юрыстам Прафсаюза РЭП Аляксандрам Вайцешыкам. Яго абвінавачвалі ў "дробным хуліганстве" (арт. 17.1 КаАП) за тое, што спрабаваў трапіць на пасяджэнне агракамбіната "Сноў" у Нясвіжы і нібыта штурхнуў дружынніка.

Нагадаем, што Аляксандра Вайцешыка затрымалі ў Нясвіжы 22 лютага, калі ён спрабаваў прайсці на сход агракамбіната "Сноў" у якасці даверанай асобы былога работніка агракамбіната Вячаслава Сырыцы. Праваабаронца планаваў прадстаўляць інтарэсы Сырыцы, бо на сходзе вырашалі пытанне аб яго выключэнні з агракамбіната і пазбаўлення звання ганаровага работніка. Аднак дружыннікі і міліцыя, якія стаялі на ўваходзе ў залу, не захацелі прапусціць Вайцешыка ўнутр. Канфлікт скончыўся затрыманнем праваабаронцы, а пасля гэтага яму стала дрэнна, і ён апынуўся на некалькі дзён у шпіталі.

Пасля выпіскі нясвіжскія міліцыянты склалі на яго пратакол за "дробнае хуліганства" - за тое, што ён нібыта штурхаў дружынніка і перашкаджаў грамадзянам праходзіць у залу на сход.

Цягам палутара месяцаў справу перанакіроўвалі з аднаго суда ў іншы. Напрыканцы сакавіка яна была вернутая ў РАУС Нясвіжскага раёна на дапрацоўку і пасля дапрацоўкі вярнулася ў Баранавіцкі суд. 

Суд упарта не хоча судзіць праваабаронцу Вайцешыка. Чакаюць выхаду тэрмінаў?

Праваабаронца Аляксандр Вайцешык, якога мусяць судзіць за тое, што спрабаваў трапіць на пасяджэнне агракамбінату “Сноў”, ніяк не можа дамагчыся празрыстасці па сваё адміністрацыйнай справе. Ужо месяц яна перакідваецца ад аднаго суда да іншага, і праваабаронца мяркуе, што суды і міліцыя хочуць, каб тэрміны яе разгляду выйшлі.

У першы дзень судовае пасяджэнне цягнулася з 11 ранку да 6 вечара. Па словах Вайцешыка, палову дня суддзя апытвала "пацярпелага" дружынніка Мацкевіча, а пасля абеду было апытанне сведкаў-міліцыянтаў і юрыста агракамбінату "Сноў", якое праходзіла праз відэаканферэнцыю ў Skype. І ўсе яны казалі нібыта завучаныя фразы пра тое, што ён вінаваты.

Суддзя Юліана Шчэрба
Суддзя Юльяна Шчэрба

Суддзя Юльяна Шчэрба напрацягу дня вынесла тры заўвагі Аляксандру Вайцешыку, бо той быў не згодзен з тым, што суддзя здымала яго пытанні.

"Суддзя адмовілася апытваць сведкаў з майго боку, якія таксама прысутнічалі на месцы інцыдэнту. У тым ліку адмовілася апытваць Вячаслава Сырыцу. Акрамя таго, яна не захацела далучаць да матэрыялаў справы статут Прафсаюза РЭП і маю даверанасць, згодна з якой я быў накіраваны на пасяджэнне агракамбінату. Суддзя ніякай увагі не надала відэа, якое было знята ў той дзень і на якім бачна, што ніякае "дробнае хуліганства" я не здзяйсняў. Увогуле, яна спыняла любыя мае спробы абараняцца".

17 красавіка суддзя Шчэрба вынесла рашэнне: прызнаць Вайцешыка вінаватым і аштрафаваць на 10 базавых велічынь (270 рублёў). 

"Суддзя, па сутнасці, на стала ўнікаць у матэрыялы справы і разбірацца ў працэсуальных парушэннях Нясвіжскага РАУС, які вёў адміністрацыйны працэс, і вынесла рашэнне, грунтуючыся на паказаннях сведкаў-міліцыянтаў", - кажа праваабаронца.

Варта адзначыць, што яшчэ да абвяшчэння даты пасяджэння Аляксандр Вайцешык накіраваў заяву ў пракуратуру Нясвіжскага раёна, у якой апісаў усе парушэнні, дапушчаныя Нясвіжскім РАУС падчас падрыхтоўкі яго справы. І нечакана для яго пракурор Аляксандр Алісевіч пагадзіўся з яго довадамі. Пракуратура правяла праверку і па яе выніках вынесла прадстаўленне начальніку Нясвіжскага РАУС, у якім таксама ёсць пытанне аб прыцягненні вінаватых міліцыянтаў да адказнасці. 

Адміністрацыйная справа Вайцешыка: пракуратура лічыць, што Нясвіжскі РАУС парушыў закон

Праваабаронца "Вясны" і юрыст Прафсаюза РЭП з Баранавічаў Аляксандр Вайцешык, якога павінны судзіць па адміністрацыйным артыкуле аб дробным хуліганстве за тое, што спрабаваў трапіць на пасяджэнне агракамбіната "Сноў", працягвае абскарджваць дзеянні як суддзяў, так і міліцыі. І на яго бок стала пракуратура.


 Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства