viasna on patreon

Грамадская ініцыятыва “За свабоднае веравызнанне” прадставіла вынікі маніторынга рэлігійнай сітуацыі ў Беларусі за жнівень 2002 – снежань 2003.

2004 2004-01-27T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Мінску адбылася прэзентацыя “Белай кнігі”

Грамадская ініцыятыва “За свабоднае веравызнанне” прадставіла вынікі маніторынга рэлігійнай сітуацыі ў Беларусі за жнівень 2002 – снежань 2003. Матэрыялы, аб’яднаныя пад вокладкай “Белай кнігі”, уключаюць у сябе 10 раздзелаў. Гэта перапіска рэлігійных арагнізацый з дзяржаўнымі структурамі, артыкулы і інтэрвью ў прэссе, рэакцыя на падпісанне пагаднення паміж Беларускай дзяржавай і праваслаўнай царквой, міжнародныя дакументы і заявы па рэлігійнай сітуацыі ў Беларусі. Другая частка “Белай кнігі” (першая была выдадзена ў жніўне 2002 г) складаецца з 370 старонак, і на думку прысутных, з’яўляецца “фундаментальным і адзіным дкументам, які паказвае розныя вымярэнні рэлігійнага жыцця Беларусі за апошні час”.

На прэзентайцыі выступілі: трэці сакратар амбасады ЗША ў Беларусі Ян Тэрнэр, дэпутат Палаты прадстаўнікоў РБ Свірыд, грамадскі дзеяч Іван Саверчанка, юрыст Сяргей Шаўцоў. ?#152;ван Cаверчанка прапанаваў стварыць грамадскую камісію пры дзяржаўным Камітэце па справах рэлігій і нацыянальнасцяў, якая б займалася праблемамі дачыненняў рэлігійных арганізацый і дзяржавы.

Падчас свайго выступу рэдактар і складальнік “Белай кнігі” Якаў Басін зазначыў:
-- Нажаль сёння мы сутыкаемся з сітуацыяй, калі дзяржава спрабуе сілай вырашыць пытанні рэлігійнай згоды ў грамадстве. Усе мы сведкі таго, як дзяржаўныя інтарэсы становяццца вышэй за здаровы сэнс. Правамі асобы паступаюцца на карысць дзяржавы.

Дэпутат Свірыд не пагадзіўся з выказваннямі аб тым, што сітуацыя ў краіне пагоршылася і стала больш напружанай. На яго думку, ацэнкі складальнікаў кнігі і юрыстаў аб напружанні ў дачыненнях паміж дзяржавай і рэлігійнымі асяродкамі значна перабольшаныя.

Ядвіга Мацкевіч

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства