viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

2020 2020-04-28T14:17:50+0300 2020-05-03T18:06:43+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/spring-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 8:05) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм'ера анлайн — па любых са спасылак тут. 

Хроніка: Брэсцкаму актывісту Дзмітрыю Бекалюку прысудзілі 15 сутак арышту, але нядзельная акцыя супраць завода АКБ працягнулася. Ужо трэцяе шэсце запар мае не толькі экалагічную, але і палітычную скіраванасць. А ў дачыненні да праваабаронцы Алены Маслюковай, якая займаецца абаронай экалагічных правоў у Светлагорсу, распачата праверка па крымінальнай справе. У Беларусі прайшоў рэспубліканскі суботнік, але праваабаронцы нагадваюць, што гэта — прымусовая праца.

Падзея: 26 красавіка Праваабарончы цэнтр "Вясна" адзначае свой 24 дзень народзінаў. Як гэта звязана з Чарнобыльскім шляхам? Якім быў час у 90-я гады, калі “Вясна” узнікала? Пра гэта распавядзе яе старшыня Алесь Бяляцкі.

Каментар: “Мы вымушаны крычаць SOS!!!” У інтэрнаты ды іншыя закрытыя сацыяльныя установы пранік COVID-19. Гэта можа прывесці да катастрофы, бо менавіта там сышліся ўсе фактары, прыдатныя да распаўсюду каронавірусу: сталы ўзрост жыхароў, слабое здароўе, закрытая арганізацыя прасторы ды шчыльнае яе засяленне (у інтэрнатах можа пражываць і да 800 чалавек). Кіраўніцтва прымае некаторыя захады для рэагавання, але іх цалкам не дастаткова. Пра ўсё гэта распавядзе дырэктар Офіса па правах людзей з інваліднасцю Сяргей Драздоўскі.

У музычных паўзах — кампазіцыі ў выкананні Intelligency.

https://spring96.org./wp-content/uploads/2015/03/2020-04-28_Eva_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства