viasna on patreon

Зміцер Лупач пасля суда патрапіў у рэанімацыю, Сяргея Пятрухіна адвезлі ў шпіталь

2020 2020-05-12T08:36:28+0300 2020-05-12T08:37:17+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/lupach-dsc_0151.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Зміцера Лупача накіроўваюць у лякарню. Фота:baj.by

Зміцера Лупача накіроўваюць у лякарню. Фота:baj.by

Журналісту з Глыбокага Змітру Лупачу, якога 11 траўня асудзілі да 10 сутак арышту паводле арт. 23.34 КаАП і на 45 базавых велічынь штрафу паводле арт. 22.9 КаАП стала дрэнна ў будынку суда.

Як інфармуе Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў", жонка Лупача памерала яму ціск — ён  быў высокі, тады яна выклікала хуткую. Фельчар хуткай дапамогі  пацвердзіла, што ў Змітра гіпертанічны крыз. Журналіста адвезлі ў Глыбоцкую раённую бальніцу. Карэту хуткай дапамогі суправаджаў міліцэйскі аўтамабіль.

Паводле слоў жонкі Змітра Лупача, пасля прыбыцця ў лякарню яго паклалі ў рэанімацыю.

Зміцер Лупач у судзе. Фота:baj.by
Зміцер Лупач у судзе. Фота:baj.by

Зміцер Лупач – не адзіны, што пасля суда патрапіў у лякарню.

Так, позна вечарам 11 траўня ў Берасцейскі цэнтральны гарадскі шпіталь быў завезены адзін з лідараў пратэстаў супраць акумулятарнага завода Сяргей Пятрухін. Ён быў асуджаны 11 траўня на пятнаццаць сутак паводле арт. 23.34 Адміністрацыйнага кодэкса (арганізацыя і ўдзел у масавым мерапрыемстве).

Паводле Беларускага Радыё Рацыя, яшчэ ў зале суда ў блогера зафіксавалі тэмпературу 37,8, але замест хуткай адразу адправілі ў ізалятар часовага ўтрымання, адзначыў грамадскі дзеяч Зміцер Бекалюк: – Сітуацыя такая, што людзей, якіх пасадзілі ў ІЧУ, пасадзілі ў камеры, дзе не сочаць за санітарнымі нормамі. У палове камер прысутнічаюць клапы, больш за тое, пасадзілі з людзьмі ў якіх тэмпература і якім выклікалі хуткую ноччу. Пры гэтым Сяргей Пятрухін, калі паступіў на суд, у яго была тэмпература 37,3, паднялася да 38. Была выклікана хуткая, але па загадзе Самасюка, я так мяркую, яго патаемна вывезлі праз аўтазак. У ІЧУ хуткая прыехала, але пацыента ўжо не было.

Зміцер Бекалюк звярнуў увагу, што хуткая дапамога прыехала ў ізалятар часовага ўтрымання, і толькі адтуль перавезла яго ў цэнтральны гарадскі шпіталь.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства