viasna on patreon

Супраць "Народнай волі" пададзеныя 2 зыскі на суму 100 мільёнаў рублёў.

2004 2004-01-28T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

15-га студзеня ў суд Ленінскага раёна паступілі дзве зыскавыя заявы аб абароне гонару, годнасці, дзелавой рэпутацыі і кампенсацыі маральных стратаў, якія падалі ТАА "Альянс-медиа" (заснавальнік газеты "Обозреватель") і прадпрымальнік Сяргей Атрошчанка (шэф-рэдактар выдання). Зыскоўцы выстаўляюць прэтэнзіі да рэдакцыі газеты "Народная воля" і патрабуюць выплаціць ім па кожным з зыскаў 50 мільёнаў рублёў.
Падставай для зыскаў да "Hароднай волі" сталі дзве публікацыі, што з'явіліся на старонках газеты ў 2003 годзе.

3 верасня 2003 года ў выданні быў апублікаваны артыкул Антона Кузняцова пад назвай "Как "Обозреватель" Сергея Атрощенко по-бандитски обошёлся с Леонидом Левиным". Аўтар артыкула аналізаваў канфлікт паміж рэдакцыяй "Обозревателя" і старшынём Саюза яўрэйскіх арганізацый і абшчын Л. Левіна, які ўзнік на падставе публікацыі ў гэтай газеце артыкула "Депутаты Костян, Новосяд и Фролов - личностные антисемиты?". Сп. Левін палічыў, што аўтарка артыкула сказіла сэнс яго інтэрв'ю, і падзяліўся сваім меркаваннем з "Народнай воляй". Са свайго боку, заснавальнікі ТАА "Альянс-медиа" палічылі, што газета "скарыстала ўзніклае паміж імі і сп-м Левіным непаразуменне і выкарыстала яго як спосаб несумленнай барацьбы за чытацкую аўдыторыю". "Апублікаваннем гэтага артыкула нам былі нанесеныя маральныя страты, адказнасць за якія павінна была несці рэдакцыя газеты "Народная воля", - гаворыцца ў зыскавай заяве. Зыскоўца просіць суд "прызнаць ушчымляльнымі для гонару, годнасці, зневажальнымі для дзелавой рэпутацыі газеты "Обозреватель" назву артыкула і некалькі фразаў з яго, абавязаць "Народную волю" зняпраўдзіць гэтыя выказванні і апублікаваць свае прабачэнні, а таксама спагнаць з адказніка грашовую кампенсацыю на карысць рэдакцыі "Обозревателя" у памеры 50 млн. рублёў.
Другі артыкул, які стаў падставай для зыску, з'явіўся ў "Народнай волі" 26-га лістапада і называўся "Какому бизнесу в Беларуси жить хорошо?". Яго аўтарка - журналістка Марына Коктыш -- прасіла беларускіх эканамістаў пракаментаваць інтэрв'ю Сяргея Атрошчанкі агенцтву "Інтэрфакс", у якім ён заявіў, што "ў Беларусі выдатныя ўмовы для бізнэсу". Шэраг выказванняў С. Атрошчанка палічыў наўпоставымі знявагамі ў свой адрас: да прыкладу, "Атрощенко не заинтересован, чтобы Беларусь поднялась выше шкловского уровня развития бизнеса"; "высказывание Атрощенко за пределами здравого смысла... Я не понимаю таких патриотических повизгиваний..." і г.д.

У зыскавай заяве С. Атрошанка нагадвае, што ён як грамадзянін Рэспублікі Беларусь
"мае права свабодна выказваць сваё асабістае меркаванне па любым пытанні". У той жа час, ён лічыць, што, апублікаваўшы выказванні яго апанентаў, "Народная воля" "ўшчыміла яго гонар, годнасць і дзелавую рэпутацыю і нанесла маральныя страты". Зыскоўца просіць суд абавязаць "Народную волю" апублікаваць "рэдакцыйнае прызнанне" і спагнаць з адказніка на яго карысць 50 мільёнаў рублёў.
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства