viasna on patreon

ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" просіць аб'ектыўна расследаваць інцыдэнт з І. Макавецкай.

2004 2004-01-29T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

28-га студзеня ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" (далей - БАЖ) накіравала афіцыйныя лісты пракурору Гомельскай вобласці А. Палавінку і начальніку УУС па Гомельскай вобласці В. Яромкіну. Сябры БАЖ просяць забяспечыць належны кантроль за правядзеннем усебаковага, поўнага і аб'ектыўнага даследавання ўсіх абставінаў інцыдэнта з журналісткай "БДГ" Ірынай Макавецкай.
Аўтары звароту выказваюць неразуменне з нагоды адмовы гомельскай міліцыі ўзбудзіць крымінальную справу па факце тэлефонных пагрозаў, якія атрымала І. Макавецкая ў ноч на 11-га студзеня. Разам з тым, БАЖ вітае рашэнне пракуратуры Чыгуначнага раёна г. Гомеля аб адмене гэтай пастановы і накіраванні матэрыялаў для далейшай праверкі.

"Правы журналіста і гарантыі яго абароны прадугледжваюцца шэрагам заканадаўчых актаў Рэспублікі Беларусь", - падкрэсліваюць аўтары звароту. Гэтак, яны ўзгадваюць артыкул 48 Закона "Аб друку і іншых СМІ", паводле якога "стварэнне перашкодаў у той ці іншай форме з боку грамадзян, службовых асобаў дзяржаўных органаў і арганізацый законнай дзейнасці журналістаў цягне дысцыплінарную, адміністратыўную, крымінальную і іншую адказнасць". Акрамя гэтага, сябры БАЖ прыгадваюць артыкул 198 Крымінальнага кодэкса "Стварэнне перашкодаў законнай прафесійнай дзейнасці журналіста", які прадугледжвае пакаранне аж да абмежавання альбо пазбаўлення волі тэрмінам да 3 гадоў. Аўтары звароту мяркуюць, што ў інцыдэнце з І. Макавецкай прысутнічаюць прыкметы гэтага злачынства.

БАЖ звяртае ўвагу пракуратуры і міліцыі на тое, што гэты інцыдэнт "выйшаў далёка за рамкі міжасабовых стасункаў двух супрацоўнікаў СМІ" і выклікаў вялікі розгалас. "...Мы звяртаемся да Вас з просьбай забяспечыць належны кантроль за правядзеннем усебаковага, поўнага і аб'ектыўнага даследавання ўсіх абставін дадзенага інцыдэнта", - гаворыцца ў дакуменце.
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства