viasna on patreon

Дабраліся і да Жлобіна: суды, штрафы, пратаколы

2020 2020-05-29T07:56:49+0300 2020-05-29T07:56:49+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/shuba-liana.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ліяна Шуба. Фота: Радыё Свабода.

Ліяна Шуба. Фота: Радыё Свабода.

На жыхарку Жлобіна Маўлюду Цыдранкову складзены пратакол адміністрацыйнага правапарушэння нібыта за ўдзел у антыпарадзе 9 траўня ў Бабруйску. У той дзень прыхільнікі блогера Сяргея Ціханоўскага сабраліся там, каб правесці сустрэчу.

Маўлюду Цыдранкову разам з мужам выклікалі ў Жлобінскі РАУС і паказалі відэа, на якім бачны аўтамабіль, зарэгістраваны на яе імя. Аднак ні мужа, ні гаспадыні камера не зафіксавала.

Тым не менш, супрацоўнікі міліцыі склалі пратакол правапарушэння за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрымстве.

Жанчыне паведамілі, каб чакала рашэння. Ці дойдзе справа да суда – пакуль невядома.

А  27 траўня суд Жлобінскага раёна прызнаў грамадзянскую актывістку Ліяну Шубу вінаватай у «актыўным удзеле ў несанкцыянаваным мітынгу супраць улады». Яе пакаралі штрафам — 270 рублёў.

Як паведамляе Радыё Свабода, 7 траўня на плошчы Леніна ў Гомлі прайшла акцыя падтрымкі Сяргея Ціханоўскага, якога напярэдадні пасадзілі ў ізалятар часовага ўтрымання. Пасля акцыі затрымалі каля двух дзесяткаў удзельнікаў. Большасць адпусцілі, але пазней склалі на іх пратаколы за ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу.

Раней Жлобінскі раённы суд пакараў адміністрацыйным арыштам на 15 сутак яшчэ аднаго ўдзельніка акцый у падтрымку блогера Ціханоўскага – Віталя Грыцкова. Суд над ім адбыўся 11 траўня.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства