viasna on patreon

Затрыманых у Гродне перавезлі ў Мінск. Яны праходзяць па крымінальнай справе

2020 2020-05-30T21:11:02+0300 2020-05-30T21:17:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/tihanouski.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Ціханоўскі. Фота "Нашай Нівы"

Сяргей Ціханоўскі. Фота "Нашай Нівы"

Як паведаміла "Вясне" Святлана Ціханоўская, стала вядома, што восем затрыманых увечары 29 траўня ў Гродне, у тым ліку яе мужа блогера Сяргея Ціханоўскага, перавезлі з гродненскага ізалятара ў Мінск. Узбуджана крымінальная справа па факту артыкула 364 Крымінальнага кодэкса за гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў. Цяпер затрыманыя знаходзяцца ў ізалятары часовага ўтрымання на Акрэсціна.

Будзе дапаўняцца.

Падрабязнасці інцыдэнту 29 траўня ў Гродне на пікеце ў падтрымку Святланы Ціханоўскай тут: 

У Гродне затрымалі блогера Ціханоўскага і яго паплечнікаў. Спіс абнаўляецца

Падчас перадвыбарчага пікету па зборы подпісаў за Святлану Ціханоўскую затрыманы кіраўнік яе ініцыятыўнай групы, блогер Сяргей Ціханоўскі. Таксама верагодна затрыманы людзі з каманды праекту "Краіна для жыцця".

Афіцыйны каментар МУС па справе тут:

МУС пракаментавала затрыманні ў Гродне: Заведзена крымінальная справа

Следчымі ўзбуджаная крымінальная справа за гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў па факце інцыдэнту 29 траўня ў Гродне на пікеце ў падтрымку Святланы Ціханоўскай.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства