viasna on patreon

ЗАЯВА Рады РГА “Беларускі ПЭН-Цэнтр”

2004 2004-01-29T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

З паведамленняў сродкаў масавай інфармацыі нам стала вядома пра факты стварэння дзяржаўнымі структурамі перашкодаў для выдання і распаўсюджвання “Беларускай деловой газеты”, а таксама пра намаганні службаў, падкантрольных дзяржаўным структурам, фактычна пазбавіць юрыдычнага адрасу Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне “Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны” і выдаваныя з яго ўдзелам газеты “Наша слова” і “Новы час”.
Зыходзячы з таго, што Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь зафіксаваная недапушчальнасць дамінавання якой-небудзь адной ідэалогіі, гарантаваныя правы грамадзян на атрыманне поўнай, разнастайнай і праўдзівай інфармацыі, права на атрыманне паўнавартаснай інфармацыі на беларускай мове;
беручы пад увагу той факт, што члены РГА “Беларускі ПЭН-Цэнтр” у адпаведнасці са сваімі статутнымі задачамі супрацоўнічаюць як з вышэйпералічанымі перыядычнымі выданнямі, так і з РГА “Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны”;
нязменна адстойваючы прынцыпы свабоды слова ў Рэспубліцы Беларусь;
мы разглядаем гэтыя акцыі як спробу парушыць канстытуцыйныя правы нашых грамадзян на своечасовае атрыманне поўнай, праўдзівай, разнастайнай інфармацыі і паўнавартаснае карыстанне беларускай мовай у грамадскай сферы, выказваем свой пратэст супраць спробаў ускладнення дзейнасці вышэйназваных газет і грамадскага аб’яднання, заклікаем кампетэнтныя ўладныя структуры спыніць падобныя акцыі як ганебныя для нашай дзяржавы.

Прынята на пасяджэнні Рады РГА “Беларускі ПЭН-Цэнтр” 27.01.2004 г.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства