viasna on patreon

Людмілу Валадкевіч з Віцебску аштрафавалі Дапоўнена

2020 2020-06-18T12:06:13+0300 2020-06-18T14:14:42+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/valadkevixh.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Людміла Валадкевіч. Фота "Віцебская Вясна"

Людміла Валадкевіч. Фота "Віцебская Вясна"

У 10 гадзін раніцы 18 чэрвеня ў судзе Кастрычніцкага раёна г. Віцебска адбыўся суд над Людмілай Валадкевіч.

Жанчыну вінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве 31 траўня. Тады перадвыбарчыя пікеты ў Віцебску наведаў палітык Павел Севярынец. Шмат людзей сабралася, каб выказаць сваю падтрымку і пакінуць подпіс за прэтэндэнтку ў кандыдаты на пасаду прэзідэнта Святлану Ціханоўскую

vitebsk_31.05_5.jpg
Перадвыбарчы пікет у Віцебску 31 траўня

Справу разглядаў суддзя Уладзімір Царыкаў.

Як паведамляе "Віцебская Вясна", на судзе Людміла Валадкевіч не адмаўляла, што знаходзілася ў той час на пляцоўцы каля піраміды ў Віцебску. Але з пратаколам не згадзілася і вінаватай сябе не прызнала. Паведаміла, што калі і брала ўдзел, то толькі ў легальным і не забароненым уладамі пікетаванні для збору подпісаў.

У якасці доказаў вінаватасці жанчыны на судзе фігуравалі некалькі чорна-белых фотаздымкаў і міліцэйскі відэазапіс з пікетавання. Прагледзеўшы відэа і прыпыніўшы яго на месцы, на якім людзі пачалі гучна скандаваць "Свабоду!", суддзя Уладзімер Царыкаў палічыў віну Валадкевіч даказанай. За ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу ён пакараў жанчыну штрафам у памеры 20 базавых велічынь (540 рублёў).

Пасля паседжання Людміла Валадкевіч прызналася, што гэта быў першы суд у ейным жыцці.

"Падчас паседжання суддзя спытаў мяне, ці зрабіла я з гэтага нейкія высновы. На судзе я адказала, што так, зрабіла. А цяпер удакладняю. Высновы такія: трэба ісці далей і не звяртаць на гэта ўвагі!" – сказала Людміла Валадкевіч.

За гэты ж пікет суд таксама чакае Таццяну Севярынец. А вось Міколу Качурца, Аляксандра Якушкова і Яраслава Кійко днямі асудзілі на 10 сутак арышту.

За паўтара месяца – больш за 1300 сутак арыштаў і сотня непад'ёмных штрафаў. Наперадзе новыя суды

На грамадзян працягваюць складаць пратаколы і судзіць за выказванне свайго меркаванне ці нават проста за прысутнасць на мірных акцыях і пікетах па зборы подпісаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства