viasna on patreon

Справу Міраслава Мацкевіча суд адправіў на дапрацоўку

2020 2020-06-30T12:26:25+0300 2020-06-30T12:48:26+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/mackevich_miroslav.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Суд Цэнтральнага раёна Мінска 30 чэрвеня адправіў адміністрацыйную справу Міраслава Мацкевіча на дапрацоўку да ліквідацыі недахопаў у РАУС. На яго былі складзеныя два пратаколы па ч. 1 арт. 23.34 і арт. 23.4 КаАП за тое, што Міраслаў 6 траўня нібыта ўдзельнічаў у акцыі каля ГЦ MILE у Мінску, дзе збіралася калона на аўтапрабег у падтрымку затрыманага Сяргея Ціханоўскага, а таксама аказваў супраціў пры затрыманні. Суддзя Іван Касцян 15 траўня аштрафаваў яго на 40 базавых велічыняў, але Мінгарсуд адмяніў гэтае рашэнне і адправіў справу на новы разгляд.

Міраслаў Мацкевіч. Фота прадастаўлена для spring96.org

Адміністрацыйную справу Міраслава разглядала суддзя Таццяна Акавітая. Міраслаў Мацкевіч падаў хадайніцтва, каб у якасці доказаў яго невінаватасці да справы далучылі відэа з тэлефонаў і камер. Суддзя задаволіла гэтае хадайніцтва. Сведкі-амапаўцы на суд не з'явіліся. Міраслаў Мацкевіч настойваў на іх выкліку і абавязковым апытанні. Гэтае хадайніцтва суддзя Акавітая не задаволіла. У выніку яна прыняла рашэнне адправіць справу на дапрацоўку ў РАУС Цэнтральнага раёна Мінска.

"Суддзя ўвесь працэс перапісвалася з кімсьці ў вайберы, прагортваючы мае матэрыялы справы. Што яны там будуць ліквідаваць у РАУС – не ўяўляю", – распавёў Міраслаў Мацкевіч пасля суда.

Чаму Мінгарсуд адмяніў першае рашэнне суда?

Мінгарсуд адмяніў штраф Міраславу Мацкевічу за акцыю каля ГЦ MILE

Мінскі гарадскі суд адмяніў пастанову Цэнтральнага раёна г. Мінска аб прыцягненні Міраслава Мацкевіча да адміністрацыйнай адказнасці па ч. 1 арт. 23.34 і арт. 23.4 КаАП і адправіў справу на новы разгляд. Суддзя Іван Касцян аштрафаваў яго на 40 базавых велічыняў (1080 рублёў) за тое, што Міраслаў Мацкевіч 6 траўня нібыта ўдзельнічаў у акцыі каля ГЦ MILE у Мінску, дзе збіралася калона на аўтапрабег у падтрымку затрыманага Сяргея Ціханоўскага, а таксама аказваў супраціў пры затрыманні. Аднак суд над Міраславам Мацкевічам быў праведзены без яго.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства