viasna on patreon

У Гродне асудзілі фігурантаў "справы Ціханоўскага", а у Лідзе — удзельнікаў аўтапрабегу Дапоўнена

2020 2020-06-30T17:37:51+0300 2020-06-30T19:21:56+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/2020-06-30_grodna_sud1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Гродне прайшлі адміністрацыйныя суды над фігурантамі "справы Ціханоўскага", а у Лідзе — над удзельнікамі аўтапрабегу салідарнасці. Усіх асудзілі. 

Гродна

Тры гарадзенцы —  Уладзімір НавумікЯўген Разнічэнка і Уладзімір Кніга — з’яўляюцца фігурантамі крымінальнай “справы Ціханоўскага” і зараз знаходзяцца у СІЗА-1 у Мінску. Але акрамя гэтага, за інцыдэнт з Ціханоўскім, што адбыўся 29 траўня, на ўсіх трох склалі і адміністрацыйныя пратаколы. Іх разгляд і прайшоў сёння, 30 чэрвеня, у Гарадзенскім абласным судзе. Усе трое удзельнічалі ў пасяджэнні пасродкам відэасувязі.

Фота: Гарадзенская Вясна
Фота: Гарадзенская Вясна

Судовы працэс у дачыненні да Уладзіміра Навуміка распачаўся яшчэ 29 чэрвеня. Судзяць яго па двух артыкулах КаАП — 17.1 (Хуліганства) і 23.4 (Непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў). У той дзень Навумік заявіў хадайніцтва, каб суд запатрабаваў з матэрыялаў крымінальнай справы відэа з яго мабільнага тэлефону, якое можа даказаць яго поўную невінаватасць — тады суддзя Ларыса Барэль вырашыла зрабіць перапынак у разглядзе справы і перанесла яе на сёння, 30 чэрвеня.

Адвакатка Навуміка Яна Шахноўская заявіла хадайніцтва прагледзець і далучыць да матэрыялаў справы тры відэаролікі, дзе бачны паводзіны Уладзіміра Навуміка ў дзень затрымання. Суддзя Ларыса Барэль задаволіла гэтае хадайніцтва і прыступіла да іх прагляду. Пасля гэтага адвакатка звярнула увагу на абсалютную недаказанасць віны Навуміка і папрасіла спыніць вытворчасць па адміністрацыйнай справе: бо раней сведкі з міліцыі Павел Халява і Аляксандр Мацкевіч сцвярджалі, што Навумік здзяйсняў супрацьпраўныя дзеянні і лаяўся матам, а відэа, як падкрэслівае адвакатка, сведчыць аб адваротным.

Тым не менш суддзя Ларыса Барэль вынесла рашэнне пакараць Уладзіміра Навуміка арыштам —  4 сутак паводле артыкулу 17.1 і 6 сутак паводле артыкулу 23.4 КаАП. Агулам  —   10 сутак арышту.

Фота: Гарадзенская Вясна
Фота: Гарадзенская Вясна

 Пасля гэтага Ларыса Барэль распачала разгляд адміністрацыйннай справы па арт. 17.1 КаАП у дачыненні да Яўгена Разнічэнка. Прадстаўляла яго інтарэсы адвакатка Таццяна Лішанкова. Яна звярнула ўвагу суда на той факт, што рапарт міліцыі на Разнічэнку быў складзены 7 чэрвеня, а апытанне сведак праведзена 6 чэрвеня.

Ларыса Барэль вынесла рашэнне пакараць Разнічэнку на 7 сутак.

Тым часам суддзя Руслан Гурын разгледзеў справу Уладзіміра Кнігі (арт. 17.1 КаАП). Яго адвакатка Святлана Гарбаток папрасіла ў суда перапынак для азнаямлення з матэрыяламі справы і першай размовы з падабаронным.

2020-06-30_kniga_sud.jpg
Фота: Гарадзенская Вясна

Пасля 15-хвіліннага перапынку працэс працягннуўся. Кніга заявіў хадатайства запатрабаваць відэазапіс з матэрыялаў яго крымінальнай справы, а таксама апрасіць сведку-міліцыянта Паўла Трафімава, які не з’явіўся на пасяджэнне, у адзін дзень з другім сведкам Нарбутом,які ўсё ж такі прыйшоў. Прадстаўнік праваахоўных органаў маёр Яршоў выступіў супраць гэтага.  У выніку суддзя Гурын адхіліў усе хадайніцтвы. Пасля чаго адхіліў і хадайніцтва адвакаткі —  аб адпраўленні пратакола Кнігі на дапрацоўку, паколькі там утрымліваюцца размытыя фармулёўкі і парушаны правы асобы, супраць якой вядзецца працэс.

Рашэнне суда — пакараць Уладзіміра Кнігу арыштам у 7 сутак.

Ліда

У Лідзкім раённым судзе прайшлі працэсы над затрыманымі 29 чэрвеня  актывістамі, якія 28-га чэрвеня ўчынілі аўтапрабег у знак салідарнасці з палітзняволенымі, з выкарыстаннем бел-чырвона-белых сцягоў. За гэта рашэннем суда Аляксандр Захватовіч, Павал Шыдлоўскі, Эдгар Імбрас і Сяргей Пантус былі пакараныя штрафамі ў памеры 25 базавых велічынь.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства