У Бабруйску ўдзельнікам "ланцугу салідарнасці" прысудзілі штрафы
Раніцай 15 ліпеня ў судзе Бабруйска і Бабруйскага раёна адбыліся два судовыя пасяджэнні над удзельнікамі "ланцуга салідарнасці", што прайшоў у горадзе 19 чэрвеня.
Справы разглядала суддзя Таццяна Тарабуева. Раней яна судзіла ўдзельнікаў акцыі і адпраўляла іх на суткі.
Сёння ж за парушэнне парадку арганізацыі і ўдзелу ў масавым мерапрыемстве (арт. 23.34 КаАП) Андрэю Дзянісаву прысудзілі штраф у 20 базавых велічынь, а Сяргею Гурло - 30 базавых велічынь.
Нагадаем, 19 чэрвеня адбываліся апошнія пікеты па збору подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты. У шэрагу гарадоў прайшлі "ланцугі салідарнасці": людзі выстройваліся ўздоўж дарог і такім чынам выказвалі пратэст на затрыманне Віктара Бабарыкі, што адбылося 18 чэрвеня. У Бабруйскі ў гэты дзень было затрымана каля 10 чалавек, у тым ліку журналісты Алеся і Сяржук Лацінскія.