Суды праходзяць у Брэсце і 17 ліпеня: затрыманых штрафуюць і адпраўляюць на суткі Дапоўнена
https://spring96.org./be/news/98301
2020
2020-07-17T14:15:56+0300
2020-07-17T14:15:56+0300
2020-07-17T17:56:08+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/sudy__brest2.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
17 ліпеня ў Брэсце працягваюць судзіць затрыманых па адміністрацыйных справах за акцыю салідарнасці з незарэгістраванымі кандыдатамі ў прэзідэнты Віктарам Бабарыкам і Валерыем Цапкалам.
Справы разглядаюць у судзе Ленінскага раёна Брэста па артыкуле 23.34 КаАП - парушэнне парадку арганізацыі або ўдзелу ў масавым мерапрыемстве.
- 10.00. Аляксандр Ярмоліч. Суддзя Шурын Д. Вынік - 20 базавых велічынь штрафу (540 рублёў).
- 10.00. Аляксей Бурко. Суддзя Грушко А. Вынік - 20 базавых велічынь штрафу (540 рублёў).
- 10.00. Дзяніс Сарока. Суддзя Куроўскі Д. Вынік - 15 сутак арышту.
- 10.30. Дзмітрый Тарасюк. Суддзя Шурын Д. Вынік - 20 базавых велічынь штрафу (540 рублёў).
- 11.00. Віктар Качаргін. Суддзя Шурын Д. Вынік - 25 базавых велічынь штрафу (675 рублёў).
- 11.00. Міхаіл Харынскі. Суддзя Грушко А. Вынік - 20 базавых велічынь штрафу (540 рублёў).
- 11.00. Уладзіслаў Сыс. Суддзя Куроўскі Д. Вынік - 20 базавых велічынь штрафу (540 рублёў).
- 11.30. Ігар Ціханюк. Суддзя Шурын Д. Вынік - 20 базавых велічынь штрафу (540 рублёў).
- 11.30. Павел Кінчаў. Суддзя Грушко А. Вынік - 20 базавых велічынь штрафу (540 рублёў).
- 11.30. Уладзімір Палякоў. Суддзя Куроўскі Д. Вынік - 30 базавых велічынь штрафу (810 рублёў).
- 12.00. Сяргей Кандрацюк. Суддзя Куроўскі Д. Вынік - 20 базавых велічынь штрафу (540 рублёў).
- 12.20. Алег Дзмітрук. Суддзя Грушко А. Вынік - 30 базавых велічынь штрафу (810 рублёў).
- 12.20. Раман Кандрацюк. Суддзя Шурын Д. Вынік - 20 базавых велічынь штрафу (540 рублёў).
- 12.30. Аляксей Макееў. Суддзя Куроўскі Д. Вынік - 20 базавых велічынь штрафу (540 рублёў).
- 12.40. Сяргей Леўчанка. Суддзя Грушко А. Вынік - 20 базавых велічынь штрафу (540 рублёў).
- 12.40. Уладзімір Грысевіч. Суддзя Шурын Д. Пратакол адправілі на дапрацоўку.
- 14.00. Юры Нагорны. Суддзя Куроўскі Д. Вынік - 30 базавых велічынь штрафу (810 рублёў).
- 14.20. Раман Пашкевіч. Суддзя Куроўскі Д. Вынік - 20 базавых велічынь штрафу (540 рублёў).
- 14.30. Сяргей Чувілкін. Суддзя Грушко А. Вынік - 30 базавых велічынь штрафу (810 рублёў).
- 15.30. Виктар Локцікаў. Суддзя Грушко А. Вынік - 20 базавых велічынь штрафу (540 рублёў).
- Віталь Казак. Суддзя Грушко А. Справа адкладзеная да 20 ліпеня.
Сведкамі на судах выступаюць супрацоўнікі міліцыі.
Нагадаем, вечарам 14 чэрвеня ў Брэсце было затрымана 45 чалавек. Восем з іх пазней былі адпушчаныя, а 38 затрыманых пакінулі ў ІЧУ да суда. Суды над затрыманымі пачаліся толькі 16 ліпеня.
Чацвер: суды над затрыманымі 14 ліпеня працягваюцца