viasna on patreon

Актывіста кампаніі супраць акумулятарнага заводу ў Брэсце асудзілі на 15 сутак

2020 2020-07-21T09:28:38+0300 2020-07-21T09:29:05+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/kazak_vital_brest.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

20 ліпеня суд Ленінскага раёну Брэста асудзіў актывіста Віталя Казака на 15 сутак адміністрацыйнага арышту па ч. 3 арт. 23.34 КаАП («Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў паўторна на працягу году»), паведамляе БелаПАН.

Віталь Казак. Фота:
Віталь Казак. Фота: "Радыё Свабода"

«Казака арыштавалі на 15 сутак на падставе паказанняў аднаго супрацоўніка міліцыі. Я лічу, ён агаварыў Казака. Гэта судзілішча не мае нічога агульнага з правасуддзем», — заявіў праваабаронца Раман Кісляк.

Віталя Казака арыштавалі за ўдзел у стыхійнай акцыі пратэсту супраць адмовы ЦВК зарэгістраваць кандыдатамі ў прэзыдэнты Віктара Бабарыку і Валерыя Цапкалу, якая прайшла ў цэнтры Брэста ўвечары 14 ліпеня. Яго затрымалі каля 21-й гадзіны на праспэкце Машэрава. Казак патэлефанаваў жонцы і сказаў, што яго затрымалі і хутка павінны адпусціць. Пазней стала вядома, што яго павезлі ў Кобрын.

Амаль трое сутак жонка Казака спрабавала высветліць, дзе знаходзіцца яе муж: тэлефанавала ў Кобрынскі РАУС, у СІЗА райаддзелу міліцыі, у Ленінскі і Маскоўскі РАУС Брэста — паўсюль ёй казалі, што Віталя ў іх няма. Яна напісала заяву ў Маскоўскі РАУС пра знікненне мужа.

Праваабаронца Раман Кісляк звярнуўся ў Арганізацыю Аб’яднаных Нацыяў з нагоды гвалтоўнага знікненьня праціўніка будаўніцтва акумулятарнага заводу Віталя Казака.

Дзе Віталь Казак, не было вядома да 16-й гадзіны 17 ліпеня, калі яго даставілі ў суд Ленінскага раёну Брэста. У судзе Казак заявіў хадайніцтва аб прадстаўленні адваката — яго задаволілі. Актывіста вызвалілі з-пад варты і прызначылі суд на 20 ліпеня.

Усяго ўвечары 14 ліпеня ў Брэсце затрымалі 45 чалавек. Восем адпусцілі з міліцыі без складання пратаколу, астатніх да суду змясцілі ў ізалятары часовага ўтрымання ў Брэсце і Кобрыне. 16 і 17 ліпеня суд Ленінскага раёна асудзіў 35 затрыманых: чатырох чалавек арыштавалі на 15 сутак, 17 — аштрафавалі на 810 рублёў, аднаго — на 675 рублёў, 13 — на 540 рублёў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства