viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

2020 2020-07-21T10:35:00+0300 2020-07-27T11:02:19+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/spring-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 8:05) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм'ера анлайн — на сайце па любых са спасылак тут, альбо тут.

Анонс праграмы на 21 ліпеня:

Хроніка: Каментары з месцаў затрыманняў – 14 ліпеня (калі беларусы выйшлі на стыхійныя акцыі пратэсту з нагоды нерэгістрацыі двух кандыдатаў) і 15 ліпеня, калі пад Цэнтральнай выбарчай камісіяй утварылася чарга з ахвотных падаць скаргі. Таксама – сваякоў і сяброў, якія шукалі сваіх блізкіх у РАУСе і спрабавалі трапіць на судовае пасяджэнне.

Каментар: Ці магчыма даведацца, што ваш блізкі чалавек затрыманы? Ці можна атрымаць інфармацыю у РУУСе, судзе ці ЦІПе? Як перадаюць перадачы арыштаваным? Навошта пры гэтым рэзаць каўбасу? Пра свой досвед распавядзе Таццяна, чый блізкі Анатоль нечакана знік 14 ліпеня.

Час выбараў: “Рэпрэсіі, якія мы ніколі не бачылі”. Каардынатары кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Уладзімір Лабковіч і Алег Гулак дадуць сваю ацэнку апошнім этапам выбарчай хады і акрэсляць яе адметнасці.

У музычных паўзах — MANDZIK. Сам выканаўца быў затрыманы 15 ліпеня і асуджаны да штрафу у 25 базавых велічынь.

https://spring96.org./wp-content/uploads/2015/03/2020-07-21_Eva_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства