viasna on patreon

Салідарнасць – наша сіла! Падпішы паштоўкі арыштантам Дапоўнена

2020 2020-07-31T19:21:00+0300 2020-07-31T23:32:40+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/pashtouka_1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

28 ліпеня ў Мінску было затрымана больш за 50 чалавек, што прыйшлі падаць хадайніцтва ў КДБ аб змене меры стрымання для Віктара і Эдуарда Бабарыкі. Частку з затрыманых змясцілі ў ЦІП да суда, а паседжанні пачаліся толькі 30 ліпеня. Тым, каго судзілі, прызначылі пакаранне ў выглядзе адміністрацыйнага арышту, і зараз ім патрэбная падтрымка і салідарнасць.

Мы заклікаем падпісаць паштоўку або напісаць ліст тым, хто зараз знаходзіцца за кратамі.

На 14 сутак былі асуджаныя:

  • Дзмітрый Барэйчук
  • Аляксей Скрыпнік 
  • Аляксандр Васілевіч 
  • Уладзімір Іваноў

Хлопцы выйдуць на волю вечарам 11 жніўня.

15 сутак у ізаляцыі правядуць:

  • Арцём Кармэс
  • Уладзіслаў Лушчынскі
  • Віктар Маркаў
  • Сяргей Каламенкін 
  • Андрэй Лукашэвіч 

Яны будуць вызваленыя ўвечары 12 жніўня.

Таксама на 12 сутак быў асуджаны Пётр Маркелаў, які прыйшоў пад СІЗА, каб патрымаць родных Дзмітрыя Фурманава, і быў затрыманы па надуманых абставінах. Ён вызваліцца 10 жніўня

На 15 сутак арышту былі затрыманыя 31 ліпеня і выйдуць на волю 15 жніўня

  • Яўген Афнагель 
  • Максім Вінярскі

Адміністрацыйна арыштаваных утрымліваюць у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў, а калі месцаў там не хапае – пераводзяць у будынак Ізалятара часовага ўтрымання. Таму, калі дакладна не вядома, дзе знаходзіцца арыштант, лепш дасылаць лісты і паштоўкі на два адрасы:

  • Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў: 1-ы завулак Акрэсціна, 36, г.Мінск, 220089
  • Ізалятар часовага ўтрымання: 1-ы завулак Акрэсціна, 36А, г.Мінск, 220089

Акрамя таго, затрыманым яшчэ 14 і 15 ліпеня прызначаюць суды, але паседжанні пераносяць зноў і зноў на невызначаны тэрмін. Праваабарончы цэнтр “Вясна” сочыць за сітуацыяй.

Актывістаў у рэгіёнах кідаюць за краты

31 ліпеня ў рэгіёнах пачалі затрымліваць актывістаў, якім раней было прызнача пакаранне ў выглядзе адміністрацыйнага арышту.

У ІЧУ г. Орша будуць утрымлівацца:

  • Міхаіл Чамурака (10 сутак, асуджаны 27 ліпеня)
  • Ілля Ціханаў (15 сутак, асуджаны 28 ліпеня)
  • Генадзь Ларыёнаў (15 сутак)
  • Аляксандр Андрэеў (15 сутак)
  • Вадзім Капорыкаў (12 сутак)

Карэспандэнцыю можна адпраўляць па адрасе: ІЧУ, вул. Энгельса, 25, г. Орша,  211391.

У цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў у Наваполацку па 14 сутак будуць адбываць: 

  • Артур Сінега 
  • Андрэй Зуеў

Лісты і паштоўкі варта дасылаць па адрасе: ЦІП, вул. Дзяржынскага, 2, г. Наваполацк, Віцебская вобласць, 211443.

У Пружанах яшчэ па 15 сутак за кратамі правядуць:

  • Юры Папко
  • Міхаіл Кісель

Арыштанты павінны былі выйсці на волю 29 ліпеня, але над імі зноў адбыліся суды.

Дасылаць карэспандэнцыю можна па адрасе: ІЧУ, вул. Савецкая, 36г. Пружаны, 225133

Ячшэ 29 ліпеня ў Лідзе на 15 сутак арышту быў асуджаны блогер Дзяніс Рудзевіч. Адрас для лістоў удакладняецца. 

У Брэсце яшчэ 15 сутак пад вартай правядзе Дзяніс Сарока і Андрэй Шарэнда. Падтрымаць яго паштоўкамі і лістамі можна па адрасе: ІЧУ, вул. Брэсцкіх дывізій, 9А, г. Брэст, 224001.

24 палітзняволеных застаецца за кратамі

Нагадаем, што зараз па розных крымінальных справах у СІЗА ўтрымліваюцца: 

  • Сяргей Ціханоўскі і яго паплечнікі: Дзмітрый Фурманаў, Аляксандр Арановіч, Арцём Сакаў, Дзмітрый Папоў, Андрэй Новікаў.
  • Палітыкі Мікалай Статкевіч і Павел Севярынец, а таксама Сяргей Спарыш
  • Блогеры: Аляксандр Кабанаў, Сяргей Пятрухін, Дзмітры Казлоў, Уладзімір Няронскі, Уладзімір Цыгановіч, Ігар Лосік.

Лісты і паштоўкі можна дасылаць усім, акрамя Дзмітрыя Фурманава і Паўла Севярынца, па адрасе: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220050. 

Дзмітры Фурманаў пераведзены ў Жодзінскае СІЗА па вул. Савецкая, 22А, г. Жодзіна, 222160. А Павел Севярынец утрымліваецца ў Мінскім ІЧУ: 1-ы зав. Акрэсціна, 36А, Мінск, 220089.

  • Віктар Бабарыка, яго сын Эдуард Бабарыка і паплечнікі: Святлана Купрэева, Уладзімір Дудараў, Алена Карагачава, Дзмітрый Карака

Віктар Бабарыка і яго каманда ўтрымліваецца ў СІЗА КДБ, адрас для карэспандэнцыі: Галоўпаштамт, абаненцкая скрыня 8, г. Мінск, 220050.

Уладзімір Дудараў знаходзіцца ў СІЗА Магілёва па адрасе: СІЗА, вул. Крупскай, 99А, г. Магілёў, 212011.

А таксама асуджаныя на турэмныя тэрміны і адбываюць пакаранне палітвязні: 

  • Мікіта Емельянаў - адрас для лістоў: турма №4, вул. Крупскай, 99А, г. Магілёў, 212011.
  • Іван Комар - адрас для лістоў: ПК-17, вул. 1-я Заводская, д. 8, г. Шклоў, 213004.
  • Міхаіл Жамчужны - адрас для лістоў: ПК-9,  вул. Дабралюбава 16, г. Горкі, Магілёўская вобласць, 213410.

Падрабязней пра справы палітвязняў і храналогію іх пераследу можна прачытаць на адмысловай старонцы. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства