viasna on patreon

Следчы камітэт распачаў крымінальныя справы праз ініцыятывы па адкліканні дэпутатаў

2020 2020-08-31T08:56:29+0300 2020-08-31T08:56:29+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/sledchy_kamitet.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Следчы камітэт. Фота: sputnik.by

Следчы камітэт. Фота: sputnik.by

Следчы камітэт Беларусі распачаў крымінальныя справы «з-за ціску на дэпутатаў», перадае дзяржаўнае агенцтва БелТА са спасылкай на тэлеканал «Беларусь 1».

Супрацоўнік СК заявіў у эфіры дзяржтэлеканала «Беларусь-1» аб завядзенні крымінальных справаў «па фактах ціску на дэпутацкі корпус», піша belsat.eu.

Па словах неназванага сілавіка, «замежныя цэнтры пагражаюць расправай тым, хто падтрымлівае цяперашні курс краіны, <…> праз асобных членаў так званай Каардынацыйнай рады, а таксама праз некаторыя Telegram-каналы». У СК лічаць, што «указанні па ажыццяўленні супрацьпраўнай дзейнасці ў дачыненні да дэпутатаў паступілі ў каардынацыйны савет з-за мяжы» – Польшчы, Чэхіі і Вялікай Брытаніі.

«Як мінімум два паведамленні з пагрозамі накіраваныя з Вялікай Брытаніі. Праводзяцца следчыя і аператыўныя мерапрыемствы. Вінаватыя будуць прыцягнутыя да ўстаноўленай заканадаўствам адказнасці, дзе б яны не знаходзіліся», – цытуе БелТА сілавіка.

23 жніўня сябры КР Павел Латушка і Максім Знак распавялі пра рашэнне Каардынацыйнай Рады ініцыяваць працэдуру адклікання дэпутатаў. Таксама апазіцыя заклікае правесці рэспубліканскі рэферэндум аб вяртанні Канстытуцыі 1994 года, якая абмяжоўвае тэрміны прэзідэнта.

Ініцыятыва «Честные люди» запусціла праект #ВыНасДажеНеПредставляете.

Згодна з законам, у грамадзянаў ёсць права на адкліканне абраных імі дэпутатаў. Паводле інфармацыі на 27 жніўня, у 30 з 110 выбарчых акругаў выбарнікі прайшлі першы этап працэдуры – сабралі неабходную колькасць подпісаў для падачы заявы аб правядзенні сходу, на якім прагаласуюць за ці супраць адклікання парламентарыя ад іх акругі.

Раней дэпутат Менскага гарадскога савета Вольга Цесакова апублікавала заяву аб датэрміновым складанні з сябе паўнамоцтваў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства