viasna on patreon

Палітвязня Аляксандра Францкевіча білі і катавалі электрашокерам у КДБ

2020 2020-08-31T13:01:27+0300 2020-08-31T13:01:27+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/franckevich_al.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксандр Францкевіч. Радыё Свабода

Аляксандр Францкевіч. Радыё Свабода

Маці палітычнага зняволенага Аляксандра Францкевіча распавяла "Вясне", што ў дачыненні да яе сына ўжываліся катаванні. Гэтую інфармацыю яна даведалася ад чалавека, які знаходзіўся ў адной камеры з Аляксандрам у СІЗА-1.

Паводле яе слоў, Аляксандра збівалі ў КДБ, білі электрашокерам у вобласць пахвіны, пры гэтым патрабавалі прызнаць віну. У прысутнасці яго таксама быў моцна зьбіты актывіст анархісцкага руху Акіхіра Ханада, якога затрымалі разам з Францкевічам. Таксама супрацоўнікі КДБ пазней прыходзілі ў камеру, дзе сядзіць Аляксандр, і зноў праз пагрозы і запалохванні патрабавалі падпісаць прызнанне віны, чаго той не зрабіў.

Вядома, што Аляксандр і ягоны адвакат падалі скаргі на збіццё і катаванні.

Аляксандра Францкевіча затрымалі 13 жніўня. Яму прад'яўленае абвінавачванне па ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэксу – «Арганізацыя масавых беспарадкаў». 28 жніўня праваабарончая супольнасць Беларусі прыняла заяву, у якой прызнала яе і яшчэ 8 фігурантаў спраў аб масавых беспарадках палітычнымі зняволенымі і запатрабавала іх неадкладнага вызвалення.

Сумесная заява праваабарончых арганізацый Беларусі

Патрабуем неадкладнага вызвалення палітвязняў, затрыманых у межах крымінальнай справы аб масавых беспарадках

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства