viasna on patreon

Ігару Казмерчаку вынесенае пракурорскае папярэджанне

2020 2020-08-31T22:25:00+0300 2020-09-01T08:28:59+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/kazmerchak-igar.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ігар Казмерчак. Фота: БАЖ

Ігар Казмерчак. Фота: БАЖ

Пракуратура Оршы 29 жніўня вынесла папярэджанне рэдактару сайта orsha.eu і праваабаронцу Ігару Казмерчаку пра адміністрацыйную адказнасць за ўдзел у неснкцыянаваных масавых мерапрыемствах.

За дзень да чарговай нядзельнай акцыі пратэсту ў Оршы, да Ігара Казмерчака прыйшла памочніца пракурора і супрацоўнік міліцыі. Яны патлумачылі, што ў ходзе пракурорскай праверкі на  сайце быў выяўлены артыкул «Аршанскія пратэсты. Што далей» у якім паведамлялася, што чарговая вялікая акцыя пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў у Оршы пройдзе 30 жніўня а 14-00. Сілавікамі гэтая інфармацыя была ўспрынята як заклік і арганізацыя несанкцыянаванага масавага мерапрыемства.

У выніку кароткай размовы Ігару Казмерчаку было выпісана афіцыйнае папярэджанне аб тым, што ён не мусіць удзельнічаць у акцыі, іначай яму пагражаюць «суткі».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства