viasna on patreon

Пайшоў з жыцця праваабаронца Віктар Раманішка

2020 2020-09-30T09:15:16+0300 2020-09-30T09:19:31+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/ramanishka-2-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Віктар Раманішка.

Віктар Раманішка.

Заўчасна пайшоў з жыцця праваабаронца, былы кіраўнік светлагорскай філіі “Вясны” Віктар Раманішка – адзін з тых, хто пачынаў праваабарончы рух на Гомельшчыне.

Віктара памятаюць не толькі калегі-праваабаронцы, але і аднадумцы па партыі БНФ: ён некалькі год узначальваў Гомельскую абласную арганізацыю Партыі БНФ, ад пачатку Адраджэння прымаў удзел у многіх грамадскіх пачынаннях і кампаніях.

Пачынаючы з 2000 году, калі Раманішка стаў сябрам Праваабарончага цэнтру “Вясна”, ён нястомна аказваў дапамогу многім землякам у адстойванні сваіх правоў, прадстаўляў іх інтарэсы ў судах, даваў парады, займаўся маніторынгам парушэнняў правоў чалавека на Светлагоршчыне.

Ягоная высокародная дзейнасць заклала трывалы падмурак для працы “Вясны” ў Светлагорску, зараз тут моцная праваабарончая філія, пра якую ведаюць многія светлагорцы.

У апошнія гады Віктар Раманішка цяжка хварэў на анкалогію і пайшоў з жыцця на 67-ым годзе. Яго пахавалі ў Светлагорску 26 верасня.

Вясноўцы смуткуюць разам блізкімі і роднымі, з тымі, хто памятае Віктара, і выказваюць ім глыбокае спачуванне.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства