viasna on patreon

Дзмітрыя Паліенку вызвалілі ад "хатняй хіміі"

2020 2020-09-30T09:00:00+0300 2020-09-30T11:55:48+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/palienka_paslia_suda1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У аўторак, 29 верасня, стала вядома, што ў дачыненні да актывіста Дзмітрыя Паліенка прымянілі амністыю — яго вызвалілі ад адбыцця 14,5 месяцаў "хатняй хіміі". Пра гэта Дзмітрый Паліенка паведаміў у сваім фэйсбуку.

Дзмітрый Паліенка вызвалены ў залі суда
Дзмітрый Паліенка вызвалены ў залі суда

«14,5 месяцаў мне заставалася. Толькі што (гадзіну назад) патэлефанаваў інспектар, заўтра станаўлюся на ўлік як раней судзімы і здымаюся з абмежавання, — распавёў «Новаму Часу» актывіст. — Павінны былі ўжыць амністыю яшчэ 3 месяцы таму. Але я пераехаў, і таму толькі цяпер даслалі з Мінска дакументы»

У кастрычніку 2019 года Мінскі гарадскі суд прызнаў Дзмітрыя Паліенку вінаватым у асабліва злосным хуліганстве і прызначыў яму пакаранне ў выглядзе трох гадоў хатняй «хіміі» (абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову) з падпіскай аб нявыездзе і прымусовым лячэннем ад алкагалізму. Адзін год Дзмітрыю «скінулі» па амністыі. Адбываць пакаранне ён пачаў з красавіка.

Дзмітрый Паліенка атрымаў тры гады "хатняй хіміі"

Сёння ў 12.30 у Мінскім гарадскім судзе абвешчаны прысуд па крымінальнай справе актывіста анархісцкага руху Дзмітрыя Паліенкі.

Першапачаткова Паліенку абвінавачвалі па чатырох крымінальных артыкулах: арт. 341 КК (нанясенне графіці ў Курапатах і на будынак на вуліцы Ахоцкай), ч. 1 арт. 130 (распальванне варожасці да супрацоўнікаў міліцыі ў размешчаным на youtube відэароліку), арт. 369 (абраза міністра (былога) МУС Ігара Шуневіча ў відэароліку). У выніку Паліенку судзілі толькі па ч. 3 арт. 339 Крымінальнага кодэкса (асабліва злоснае хуліганства).

14 лютага 2020 года Вярхоўны суд разглядзеў апеляцыйную скаргу на прысуд Мінскага гарадскога суда і пакінуў рашэнне папярэдняй інстанцыі ў сіле.

Дзмітрый Паліенка мусіў стаць на ўлік у РУУС і штотыдзень хадзіць туды адзначацца. У РУУСе Змітра неаднаразова затрымлівалі, пасля чаго складалі адміністрацыйныя пратаколы нібыта за парушэнне закона аб масавых мерапрыемствах, а таксама за парушэнне ўмоваў хатняй «хіміі», ды адпраўлялі адбываць арышт у ізалятар.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства