Навіны на тэму: Дзмітрый Серада
30.12.2016 Дзмітрый Серада: Выснова пра адсутнасць падстаў для ўзбуджэння крымінальнай справы зроблены незаконна
Яшчэ адну скаргу начальніку ўпраўлення Следчага камітэта на пастанову аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы накіраваў урач-педыятр з Мінска Дзмітрый Серада, якога жорстка затрымалі і збілі ў яго кватэры супрацоўнікі міліцыі 4 жніўня гэтага года.
15.12.2016 Дзмітрый Серада: «Факты пашкоджання маёмасці і здароўя ёсць, а крымінальную справу заводзіць няма падставаў?»
Днямі ўрач-педыятр з Мінска Дзмітрый Серада атрымаў копію пастановы аб чарговай адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па сваёй скарзе па факце жорсткага збіцця яго пры затрыманні і грубага незаконнага ўварвання ў яго кватэру ў жніўні гэтага года.
31.10.2016 Дзмітрый Серада абскарджвае адмову ва ўзбуджэнні крымінальнай справы
Урач-педыятр з Мінска Дзмітрый Серада з дапамогай праваабаронцаў "Вясны" накіраваў скаргу начальніку ўпраўлення Следчага камітэта на пастанову аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы. Гэта наступны крок у спробе прыцягнення да крымінальнай адказнасці супрацоўнікаў праваахоўных органаў, якія 4 жніўня 2016 года ўварваліся ў кватэру Дзмітрыя і яго сям'і, збівалі затрыманага дома і пры дастаўленне яго ў РУУС.
21.10.2016 СК не ўгледзеў злачынства ў збіцці Дзмітрыя Серады супрацоўнікамі міліцыі
Упраўленне Следчага камітэта па горадзе Мінску адмовіла ва ўзбуджэнні крымінальнай справы супраць супрацоўнікаў міліцыі, якія ўчынілі гвалтоўнае затрыманне ў кватэры ўрача-педыятара Дзмітрыя Серады ў жніўні гэтага года.
11.08.2016 Ахвяра міліцэйскага самавольства: «Я такіх здзекаў трываць не маю намеру!»
4 жніўня каля 8 раніцы ў кватэру ўрача-педыятра Дзмітрыя Серады і яго сям'і пачалі ламіцца невядомыя ў масках: без званкоў і тлумачэнняў сталі выбіваць уваходныя дзверы, а таксама спусціліся з даху і разбілі шкло балконнай дзверы на кухні.