viasna on patreon

Камітэт па замежных справах парламенту Чэхіі заклікаў вызваліць Алеся Бяляцкага і ўсіх палітвязняў ў Беларусі

2024 2024-11-11T15:00:06+0300 2024-11-11T15:04:36+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/belyackiy-05-sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алесь Бяляцкі ў судзе.

Алесь Бяляцкі ў судзе.

Камітэт Палаты дэпутатаў па замежных справах у прынятай 7 лістапада рэзалюцыі заклікаў рэжым Лукашэнкі неадкладна і безумоўна вызваліць лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру і прэміі Вацлава Гавела Алеся Бяляцкага. Таксама Камітэт выступіў за вызваленне яшчэ амаль 1300 палітычных зняволеных, спыненне палітычных рэпрэсій у Беларусі і пераследу дэмакратычна настроеных апанентаў рэжыму ў выгнанні.

Член Камітэта Хаята Акамура, які рыхтаваў рэзалюцыю, параўнаў зняволенага кіраўніка "Вясны" з былым чэшскім дэсідэнтам і прэзідэнтам Чэхіі Вацлавам Гавелам:

"Гэты літаратуразнаўца сядзіць у турме ўжо больш за тры гады. Гэта зусім нечувана і абуральна, што беларуская дыктатура адважылася такім чынам пасадзіць у турму лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру".

Ён высока ацаніў той факт, што ў рэшце рэшт усе дэпутаты, якія прысутнічалі на пасяджэнні як Падкамітэту па дэмакратыі і правах чалавека за мяжой, так і праз некалькі дзён Камітэта па замежных справах, выказалі сваю падтрымку несправядліва зняволеным у Беларусі і прынялі адпаведную рэзалюцыю.

Асобна ў дакуменце падкрэсліваецца, што "правядзенне прэзідэнцкіх выбараў, якія былі прызначаныя на 26 студзеня 2025 года ў Рэспубліцы Беларусь у цяперашніх умовах, калі кандыдаты ад папярэдніх прэзідэнцкіх выбараў па-ранейшаму несправядліва знаходзяцца ў зняволенні, з'яўляюцца непрымальнымі, а іх вынікі не могуць лічыцца легітымнымі".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства