Навіны на тэму: выбары-2020

Аналітычная тыднёвая справаздача па выніках назірання: 1 - 7 чэрвеня 2020 года

08.06.2020 Аналітычная тыднёвая справаздача па выніках назірання: 1 - 7 чэрвеня 2020 года

Назіранне за выбарамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца РПГА «Беларускі Хельсінкскі камітэт» і ПЦ «Вясна» ў рамках кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары».

На Пастаўшчыне затрыманы Андрэй Новікаў, яго адвезлі ў сталічны ІЧУ

07.06.2020 На Пастаўшчыне затрыманы Андрэй Новікаў, яго адвезлі ў сталічны ІЧУ

Як паведамляе "Віцебская Вясна", 6 чэрвеня ў вёсцы Прусы Пастаўскага раёну за ўдзел у пікеце для збору подпісаў быў затрыманы мясцовы актывіст Андрэй Новікаў.

Затрыманы актывіст "Краіны для жыцця" з Віцебску Аляксандр Мацяюк

07.06.2020 Затрыманы актывіст "Краіны для жыцця" з Віцебску Аляксандр Мацяюк

Увечары 6 чэрвеня ў Віцебску затрымалі Аляксандра Мацеюка – валанцёра ініцыятыўнай групы па зборы подпісаў за Святлану Ціханоўскую. З аддзялення міліцыі ён паспеў паведаміць праваабаронцам "Віцебскай Вясны", што на яго складаюць пратакол паводле артыкулу 23.34 КаАП.

Супольны пікет каля сталічнага ГУМа: як развіваюцца падзеі?

05.06.2020 Супольны пікет каля сталічнага ГУМа: як развіваюцца падзеі?

Супольны пікет альтэрнатыўных кандыдатаў па зборы подпісаў анансаваўся на 18 гадзін 5 чэрвеня каля сталічнага ГУМа. Задоўга да яго пачатку, як паведамляе Еўрарадыё, у раёне заўважаецца прыкметнае ажыўленне сілавікоў.

"Чарга ў 16.20 прыйдзе?" Першы пікет Лукашэнкі ў Мінску

05.06.2020 "Чарга ў 16.20 прыйдзе?" Першы пікет Лукашэнкі ў Мінску

У Мінску на праспекце Незалежнасці, каля Dana Mall, з'явіўся першы пікет за вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты Аляксандра Лукашэнкі, піша TUT.BY.

Як выглядаюць пікеты на Камароўцы ў будні дзень?

05.06.2020 Як выглядаюць пікеты на Камароўцы ў будні дзень?

"Наша Ніва" апублікавала фотаздымкі чаргі паставіць подпіс за патэнцыйнай кандыдаткі ў прэзідэнты Святлану Ціханоўскую ў звычайны будні дзень. Па словах жадаючых пакінуць подпіс, яны стаяць гадзіну.

Фотафакт: Знойдзены пікет за Лукашэнку

05.06.2020 Фотафакт: Знойдзены пікет за Лукашэнку

Адзіны пікет па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты А. Лукашэнкі заўважаны ў Петрыкаве, паведамляецца ў телеграм-канале NEXTA.

Найбольшы ўдар сілавікі нанеслі ініцыятыўнай групе Святланы Ціханоўскай

05.06.2020 Найбольшы ўдар сілавікі нанеслі ініцыятыўнай групе Святланы Ціханоўскай

Па інфармацыі, якой валодаюць праваабаронцы “Вясны” па стане на 5 чэрвеня, 12 сябраў ініцыятыўнай групы вылучэнкі ў кандыдаты ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай падвергліся пераследу, затрыманням і адміністрацыйнаму пакаранню.

Вылучэнка ў кандыдаткі патрабуе прыцягнуць Лукашэнку да крымінальнай адказнасці за дыскрымінацыю жанчын

05.06.2020 Вылучэнка ў кандыдаткі патрабуе прыцягнуць Лукашэнку да крымінальнай адказнасці за дыскрымінацыю жанчын

Сустаршыня аргкамітэту па стварэнні партыі БХД Вольга Кавалькова 4 чэрвеня звярнулася ў Следчы камітэт з заявай аб прыцягненні Аляксандра Лукашэнкі да крымінальнай адказнасці паводле артыкулу 190 Крымінальнага кодэксу («Парушэнне раўнапраўя грамадзян»).

Удзельнікаў пікетаў у Віцебску будуць судзіць

05.06.2020 Удзельнікаў пікетаў у Віцебску будуць судзіць

Удзельнікаў пікетаў па збору подпісаў у Віцебску 31 траўня, на якім прысутнічаў сузаснавальнік БХД Павел Севярынец, пачалі запрашаць у аддзяленні міліцыі для складання пратаколаў.

Перадвыбарчыя пікеты ў Бабруйску: доўгія чэргі і затрыманне журналістаў

05.06.2020 Перадвыбарчыя пікеты ў Бабруйску: доўгія чэргі і затрыманне журналістаў

4 чэрвеня ў Бабруйску прайшоў другі пікет у падтрымку Святланы Ціханоўскай, гэтым разам абышлося без дажджу, паведамляе Бабруйскі інтэрнэт-партал.

Мужчына, адклікаўшы свой подпіс за Лукашэнку, перадумаў

05.06.2020 Мужчына, адклікаўшы свой подпіс за Лукашэнку, перадумаў

4 чэрвеня грамадзянін Н. звязаўся з рэдакцыяй сайта ПЦ "Вясна", а таксама з іншымі рэсурсамі, дзе была апублікаваная інфармацыя аб ім. Рэдакцыі TUT.BY ён распавёў, што на момант напісання заявы знаходзіўся ў стрэсавым стане.

Затрыманні сябраў і валанцёраў ініцыятыўнай групы Ціханоўскай у Гродне

04.06.2020 Затрыманні сябраў і валанцёраў ініцыятыўнай групы Ціханоўскай у Гродне

У Гродне падчас збору подпісаў за вылучэнне ў якасці кандыдата ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай затрымалі валанцёра ініцыятыўнай групы Уладзіміра Кнігу.

ЦВК адказала актывісту: "Вы прысвоілі ўяўныя паўнамоцтвы дзейнічаць ад нявызначанага кола асобаў"

04.06.2020 ЦВК адказала актывісту: "Вы прысвоілі ўяўныя паўнамоцтвы дзейнічаць ад нявызначанага кола асобаў"

Магілёўскі актывіст Аляксей Паўлоўскі, які з'яўляецца сябрам ініцыятыўнай групы Андрэя Дзмітрыева, напісаў скаргу ў ЦВК на прымусовы збор подпісаў на прадпрыемствах за Аляксандра Лукашэнку.

Праўладныя СМІ Гарадзеншчыны: "у бой" кінуты ўсе агітацыйныя сілы

04.06.2020 Праўладныя СМІ Гарадзеншчыны: "у бой" кінуты ўсе агітацыйныя сілы

Хоць скаргаў і заўваг ад выбаршчыкаў з дня фарміравання тэрытарыяльных камісій па Гарадзенскай вобласці ў гэтыя камісіі не паступала ні ад выбаршчыкаў, ні ад суб’ектаў выбарчай кампаніі, сама кампанія ў рэгіёне праходзіць у антуражы несумленнай прыхаванай ці нават адкрытай агітацыі за Аляксандра Лукашэнку і выразнай "заказной" дыскрэдытацыі яго апанентаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства