Навіны на тэму: выбары-2020
04.06.2020 Валянцін Стэфановіч: ЦВК павярхоўна падышла да пытання выкарыстання адміністрацыйнага рэсурсу пры зборы подпісаў
Праваабаронца Валянцін Стэфановіч пракаментаваў рашэнне ЦВК па заяве Віктара Бабарыкі адносна выкарыстання адміністрацыйнага рэсурсу пры зборы подпісаў па вылучэнні ў якасці кандыдата ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі.
04.06.2020 Лельчыцы: Як леснікоў прымушалі падпісацца за вылучэнне Лукашэнкі
Па інфармацыі ад актывіста Эдуарда Баланчука, у старшыні Лельчыцкага раённага Савета дэпутатаў Таццяны Бяспалай зараз вельмі напружаныя дні. Ледзь раніца – чыноўніца сядае на службовы аўтамабіль, каб патрапіць на прадпрыемствы і арганізацыі даверанай ёй тэрыторыі.
04.06.2020 Левінаў прапанаваў запрасіць на паседжанне выбарчай камісіі кіраўніка абласной міліцыі
Праваабаронца звярнуўся да сябраў Віцебскай абласной камісіі з просьбай запрасіць на пасяджэнне камісіі начальніка УУС аблвыканкаму, каб той патлумачыў, на якіх падставах 31 траўня міліцыянты спрабавалі перашкодзіць выбарцам ставіць подпісы ў падтрымку прэтэндэнтаў у кандыдаты на прэзідэнцтва.
04.06.2020 Ці слушна патрабуе прэзідэнт навесці парадак у "гарадзішку"? Каментуе эксперт
Пра які парадак казаў адзін з вылучэнцаў у кандыдаты – Аляксанд Лукашэнка, і як гэта стасуеццца з выбарчым заканадаўствам, запыталіся ў каардынатара кампаніі “Правыаабаронцы за свабодныя выбары” Уладзіміра Лабковіча.
03.06.2020 У ЦВК адказалі на "шматлікія звароты" з-за выказванняў Лукашэнкі наконт жанчын
Цэнтральная выбарчая камісія 3 чэрвеня размясціла ў сябе на сайце адказ на "шматлікія звароты аб нязгодзе з выказваннямі Аляксандра Лукашэнкі, які вылучаецца кандыдатам у прэзідэнты".
03.06.2020 "Я раскайваюся ў сваім учынку". Магілёўцы адклікаюць свае подпісы ў падтрымку Лукашэнкі
У рэдакцыю часопіса MSPRING.ONLINE даслалі заявы двух жыхароў аднаго з інтэрнатаў, паводле якіх яны вырашылі адклікаць свае подпісы за дзеючага прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
03.06.2020 Як сабраць 7 мільёнаў подпісаў і нават не здаць іх у выбарчыя камісіі?
Кампанія па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь падносіць усё новыя і новыя сюрпрызы. Пра адзін з іх, які тычыцца здачы подпісаў выбаршчыкаў за вылучэнне прэтэндэнтаў у кандыдаты ў тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі, распавядае каардынатар кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Уладзімір Лабковіч.
03.06.2020 “Прапагандуе дыскрымінацыю жанчын”. Праваабаронца просіць ЦВК і пракуратуру прыняць меры з-за выступу Лукашэнкі
Праваабаронца “Вясны” Алена Маслюкова падала заяву ў Цэнтрвыбаркам і пракуратуру на дзеючага прэзідэнта Аляксандра Лукашэнку за выказванне "Канстытуцыя не пад жанчыну" на МТЗ.
03.06.2020 "Ты хочаш працаваць?" Збор подпісаў за Лукашэнку ў дзіцячай паліклініцы ў Рэчыцы
Супрацоўніца дзіцячай паліклінікі ў Рэчыцы зняла відэа збору подпісаў за вылучэнне кандыдатам на выбарах прэзідэнта дзейнага кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі, паведамляе "Палеская Вясна".
03.06.2020 Беларусы прапанавалі ЦВК правесці выбары анлайн. Што ім адказалі?
У Цэнтральнай выбарчай камісіі краіны разгледзелі прапанову беларусаў аб мэтазгоднасці правядзення галасавання праз інтэрнэт.
03.06.2020 За плакат на перадвыбарчым пікеце Алену Радзькову будуць судзіць
У Наваполацку ў дачыненні да Алены Радзьковай, сябры ініцыятыўнай групы Сяргея Чэрачня, распачаты адміністрацыйны працэс па ч. 3. арт. 23.34 КаАП.
03.06.2020 На вылучэнца Лукашэнку пададзеная ўжо трэцяя заява ў ЦВК
Аб’яднаная грамадзянская партыя (АГП) запатрабавала ад Цэнтравыбаркаму вынесці папярэджанне Аляксандру Лукашэнку, які балатуецца на шосты тэрмін, «за арганізацыю правакацый» і адмовіць яму ў рэгістрацыі кандыдатам у прэзыдэнты.
03.06.2020 АБСЕ заклікае ўлады Беларусі праявіць стрыманасць
Парламенцкая асамблея АБСЕ пракаментавала затрымання актывістаў падчас пікетаў па зборы подпісаў за прэтэндэнтаў на прэзідэнцкае крэсла.
02.06.2020 Светлагорск: Назіральніца паскардзілася ў пракуратуру на выкарыстанне адмінрэсурсу
Назіральніца кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” са Светлагорску Алена Маслюкова паскардзілася ў паркуратуру на выкарыстанне адміністрацыйнага рэсурсу для збора подпісаў у падтрымку дзеючага прэзідэнта.
02.06.2020 Як асвятляюць выбары сайты раённых газет Берасцейшчыны
Назіральнік кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” з Бярозы Сяржук Русецкі прааналізаваў сайты раённых газет па Брэсцкай вобласці на прадмет асвятлення выбарчай тэматыкі.