Навіны на тэму: свабода сумлення
20.10.2010 Асноўныя прэтэндэнты на прэзідэнцтва выступілі ў падтрымку царквы «Новае Жыццё”
Зварот у абарону царквы «Новае Жыццё» і ў абарону права на свабоду веравызнання бліжэйшымі днямі будзе накіраваны ў Адміністрацыю прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, упаўнаважанаму па справах рэлігій і нацыянальнасцяў, у офіс АБСЕ у Рэспубліцы Беларусь, Еўрапейскі Парламент, а таксама міжнародным праваабарончым арганізацыям.
08.10.2010 Адбудзецца круглы стол па справе "Новага жыцця"
14 кастрычніка, у 12 гадзін адбудзецца круглы стол па справе царквы “Новае жыццё”. Гэты стол склікаецца па ініцыятыве Партыі БХД і адбудзецца ў будынку царквы па вул. Кавалёва, 72.
29.09.2010 У Менску прайшоў круглы стол па справе касцёла Св. Язэпа
Удзельнікі круглага стала ў касцёла Святога Язэпа і кляштара бернардынцаў яшчэ раз звярнуліся да кіраўніка адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі, старшыні мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Мікалая Ладуцькі, а таксама кіраўніка КУП "Мінская спадчына" Міхаіла Жыха.
28.09.2010 Абарона касцёла Святога Язэпа працягваецца.
27 верасня да касцёла Святога Язэпа прыйшлі каля дваццаці чалавек. Акцыя прайшла без затрыманняў. На 29 верасня запланавана правядзенне круглага стала.
21.09.2010 Велапрабег за вяртанне касцёла
Абаронцы касцёла Святога Язэпа працягваюць акцыі пратэсту.
13.09.2010 Канстытуцыйныя правы беларускіх грамадзянаў павінны знайсьці разьвіцьцё ў нацыянальным заканадаўстве ў галіне свабоды рэлігіі
Пра гэта ў інтэрвію БелаПАН заявіў прэзыдэнт міжнароднай арганізацыі «Адвакаты Эўропы» Лачазар Папоў (Баўгарыя). Ён быў удзельнікам міжнароднай канфэрэнцыі «Свабода думкі, сумленьня і рэлігіі: міжнародна-прававыя стандарты і іх імплемэнтацыя ў нацыянальныя прававыя сыстэмы эўрапейскіх дзяржаў», якая адбылася 10 верасьня ў Менску.
19.08.2010 БХД пачала масавую кампанію ў абарону Касцёла святога Язэпа
18 жніўня на паседжанні групы, створанай Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыяй для абароны Касцёла святога Язэпа, быў дадзены старт масавай кампаніі абароны святыні.
17.08.2010 БХД збірае сустрэчу па абароне Касцёла святога Язэпа
Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя збірае групу дзеля арганізацыі акцый па абароне Касцёла святога Язэпа.
16.08.2010 Набыло моц рашэньне суду аб спагнаньні з царквы «Новае жыцьцё» 249 мільёнаў
14 жніўня набыло законную моц рашэньне Гаспадарчага суда Менску пра спагнаньне зь менскай царквы «Новае жыцьцё» 249 млн. рублёў у якасьці кампэнсацыі за нанясеньне шкоды навакольнаму асяродзьдзю.
13.08.2010 Рашэнне суду па справе "Новага жыцьця" уступае ў сілу 14 жніўня
У нядзелю, 8 жніўня, на нядзельным служэнні адбылося галасаванне па важным пытанні: плаціць або не плаціць дзяржаўныя мыты, а значыць — абскарджваць ці не рашэнне Гаспадарчага суда Мінска аб вялізным штрафе за нібыта забруджанне навакольнага асяроддзя.
29.07.2010 Праваабаронцы вітаюць амністыю Яўгена Якавенкі і патрабуюць гарантыяў
«Міжнародная амністыя» вітае вызваленьне ад крымінальнай адказнасьці вязьня сумленьня Яўгена Якавенкі, які быў прысуджаны да 1 году абмежаваньня волі за «ўхіленьне ад вайсковай службы».
22.07.2010 Чарговы асуджаны пастар
29 чэрвеня 2010 года суд Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці прызнаў пастара Царквы Хрысціян Веры Евангельскай (г. Кобрын, вёска Вялікія Лепесы) Віктара Новіка вінаватым у адміністрацыйным правапарушэнні на падставе ч.2 арт.23.34 КаАП РБ. Яму выставілі штраф у памеры 2.100.000 бел. руб. (па 700 тыс. за кожнае богаслужэнне - 31 траўня, 7 чэрвеня і 14 чэрвеня).
16.07.2010 Абласны суд пакінуў у сіле апраўдальны прысуд верніку Дзмітрыю Смыку
Гомельскі абласны суд 16 ліпеня разгледзеў пратэст пракуратуры на рашэнне суда Цэнтральнага раёна, які апраўдаў чальца абшчыны "Сведкі Іеговы" Дзмітрыя Смыка па артыкуле 435 Крымінальнага кодэкса (ухіленне ад прызыву).
14.07.2010 Пратэстанцкі пастар просіць Мінюст праверыць прафесійную якасць суддзі
13 ліпеня актывіст аргкамітэта Партыі БХД, пастар пратэстанцкай царквы "Новае пакаленне" з Навагрудку Ўладзімір Качагур адправіў заяву ў Мінюст.
Ён папрасіў праверыць на прафесійную прыдатнасць суддзю Валер'я Раманоўскага. Раней суддзя аштрафаваў пастара на 700 тысяч рублёў за нібыта праведзеныя па яго месцы жыхарства набажэнствы.
15.06.2010 Суд застаўся на баку Міхайлава
Сёньня, 15 чэрвеня, Менскі абласны суд разгледзеў касацыйны пратэст дзяржаўнага абвінаваўцы Даўбнюк Л.П. на апраўдальны прысуд суду Менскага раёну, вынесены па крымінальнай справе верніка Яна Міхайлава. Суд пакінуў апраўдальны прысуд у сіле.