Навіны на тэму: смяротнае пакаранне
11.10.2018 Бяляцкі: Мэта МЗС — «прыпудрываць» жахлівы твар беларускага аўтарытарызму
Гэтымі днямі ў Беларусі праводзіцца тыдзень барацьбы са сьмяротным пакараньнем. Таксама на гэтым тыдні была заслухана справаздача Беларусі ў Камітэце па правах чалавека ААН у Жэнэве. Чаму беларуская дзяржава працягвае караць сьмерцю сваіх грамадзянаў? Якія вынікі «беларускіх дзён» у Камітэце па правах чалавека ААН?
10.10.2018 Валянцін Стэфановіч з трыбуны ПАСЕ заклікаў увесці мараторый на смяротнае пакаранне ў Беларусі
На паседжанні Камітэта па прававых пытаннях і правах чалавека Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы, якое адбылося 10 кастрычніка ў Страсбургу, разглядаўся шэраг бягучых пытанняў. Адна з тэм была прысвечаная Сусветнаму дню супраць смяротнага пакарання.
10.10.2018 Чаму і калі людзі апранаюць майкі “Скажы НЕ смяротнаму пакаранню”? Частка 2
Адзін з найлепшых і эфектыўных шляхаў распавесці грамадству пра пэўную актуальную і часам складаную тэму – гэта творчасць. Так, праблему смяротнага пакарання можна пабачыць у карцінах мастакоў, пра яе кажуць артысты са сцэн тэатраў, у сваіх творах і выступах яе ўздымаюць музыкі і паэты.
10.10.2018 Случчане абмеркавалі «Змоўшчыцу» і смяротную кару
У межах «Тыдня супраць смяротнага пакарання» праваабаронцы Андрэй Палуда і Паліна Сцепаненка паказалі ў Слуцку фільм «Змоўшчыца» амерыканскага рэжысёра Роберта Рэдфарда.
10.10.2018 Сёння - Сусветны дзень супраць смяротнага пакарання
Сёння, 10 кастрычніка, цывілізаваны свет адзначае Сусветны дзень супраць смяротнага пакарання. У гэтым годзе тэмай 16-га Сусветнага дня былі абраныя умовы ўтрымання зняволеных у камерах смяротнікаў.
10.10.2018 Рэгіёны: акцыі праваабаронцаў да Тыдня супраць смяротнага пакарання
У рэгіёнах Беларусі актывісты кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” праводзяць традыцыйную інфармацыйную акцыю з раздачай газет “Народная Воля”.
09.10.2018 Павал Левінаў просіць віцебскіх суддзяў прыпыніць вынясенне смяротных прысудаў
У звароце да суддзяў судовай калегіі па крымінальных справах Віцебскага аблсуду праваабаронца Павал Левінаў папрасіў прыпыніць вынясенне смяротных прысудаў і замяніць такое пакаранне іншымі відамі.
09.10.2018 Савет Еўропы і ЕС заяўляюць аб рашучым непрыманні вышэйшай меры пакарання ва ўсіх выпадках
Сумесная заява Вярхоўнага Прадстаўніка Еўрапейскага Саюза па замежных справах і палітыцы бяспекі і Генеральнага Cекретаря Савета Еўропы з нагоды Еўрапейскага і Сусветнага дня барацьбы супраць смяротнага пакарання.
08.10.2018 БПЦ падтрымлівае ўвядзенне мараторыя на смяротнае пакаранне
Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павал, патрыяршы экзарх усяе Беларусі выступае за ўвядзенне мараторыя на смяротнае пакаранне, піша naviny.by.
08.10.2018 "Мы не святкуем, мы выказваем сваю салідарнасць": у Мінску музыкі адыгралі канцэрт супраць смяротнага пакарання
У мінскім клубе Re:Public у нядзелю, сёмага кастрычніка, прайшоў традыцыйны фестываль "Рок за жыццё", прымеркаваны да Сусветнага дня барацьбы супраць смяротнага пакарання.
07.10.2018 Фестываль “Рок за жыццё” у Мінску (анлайн)
Каб падтрымаць увядзенне мараторыя на вышэйшую меру ў нашай краіне, папулярныя гурты Nizkiz, «Петля Пристрастия», «Мутнаевока», а таксама SnopSnoŭ і Teleport, граюць 7 кастрычніка у мінскім клубе Re:Public.
06.10.2018 Чаму і калі людзі апранаюць майкі “Скажы НЕ смяротнаму пакаранню”? Частка 1
Час ад часу на вуліцах ці на фатаздымках у сеціве можна пабачыць людзей, апранутых у майкі з яскравым і запамінальным надпісам “Скажы НЕ смяротнаму пакаранню!”. ПЦ “Вясна” вырашыў спытаць у розных людзей, у якіх сітуацыях яны апранаюць гэтыя майкі і чаму яны такім чынам публічна выказваюцца супраць смяротнай кары.
06.10.2018 У Вішнева ўшанавалі памяць першага абаліцыяніста свету Святога Амброзія
У вёсцы Вішнева Валожынскага раёна 6 кастрычніка ў 12.00 распачалася імша, прысвечаная Святому Амброзію Медзіяланскаму (каля 340 – 397 гг), які лічыцца першым вядомым абаліцыяністам у свеце.
06.10.2018 Канцэрт "Рок за жыццё" у Віцебску. Як гэта было?
Увечары пятага кастрычнік для віцебскіх аматараў добрай музыкі не прайшоў дарма. У бітлз-клубе «Паддашык» беларускія музыкі, якія выступаюць супраць смяротнага пакарання, адыгралі канцэрт «Рок за жыццё».
05.10.2018 "Адмоўлена ў жыцці": інфармацыйная акцыя праваабаронцаў
Гэтай масавай акцыяй актывісты кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” распачалі Тыдзень супраць смяротнага пакарання.