Навіны на тэму: смяротнае пакаранне

Лідэр БНФ выказаўся з нагоды тыдня супраць смяротнага пакарання

05.10.2018 Лідэр БНФ выказаўся з нагоды тыдня супраць смяротнага пакарання

Рыгор Кастусёў: "Хто ведае, якім чынам дзяржаўная сістэма кіруе сельскай гаспадаркай і ЖКХ - той ніколі не пагадзіцца, каб такая ж сістэма вырашала лёс чалавечага жыцьця"

Маці асуджанага да растрэлу: "Кожны раз баімся правяраць паштовую скрыню"

05.10.2018 Маці асуджанага да растрэлу: "Кожны раз баімся правяраць паштовую скрыню"

Спецыяльна для Сусветнай кааліцыі супраць смяротнага пакарання да 16-га Міжнароднага дня супраць смяротнага пакарання "Вясна” у межах кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” падрыхтавала адмысловы відэаролік.

Тыдзень супраць смяротнага пакарання: Што? Дзе? Калі?

05.10.2018 Тыдзень супраць смяротнага пакарання: Што? Дзе? Калі?

Традыцыйна, з 5 па 10 кастрычніка, у Беларусі праходзіць Тыдзень супраць смяротнага пакарання. На гэты раз правабаронцы і прыхільнікі адмены смяротнага пакарання прыцягнуць увагу грамадскасці да ўмоў утрымання зняволеных у камерах смяротнікаў.

Віцебскі праваабаронца падаў заяўку на пікет “Не – смяротнаму пакаранню!”

04.10.2018 Віцебскі праваабаронца падаў заяўку на пікет “Не – смяротнаму пакаранню!”

Згодна з заявай аб правядзенні пікетавання, пададзенай праваабаронцам Леанідам Свецікам у адміністрацыю Чыгуначнага раёну Віцебску, імпрэза мусіць адбыцца 12 кастрычніка на пляцоўцы, адмыслова вызначанай гарвыканкамам пад масавыя мерапрыемствы.

«Забойства немагчыма апраўдаць ніякімі высокімі мэтамі» — музыкі тлумачаць, чаму яны супраць смяротнага пакарання

04.10.2018 «Забойства немагчыма апраўдаць ніякімі высокімі мэтамі» — музыкі тлумачаць, чаму яны супраць смяротнага пакарання

Вядомыя музыкі распавядаюць, чаму выступаюць за ўвядзенне мараторыя на смяротнае пакаранне ў Беларусі. Напярэдадні Сусветнага дня супраць смяротнага пакарання беларускія музыкі распавялі “Нашай Ніве”, чаму выступаюць супраць такой меры ў нашай краіне.

«Лепш бы яны мяне расстралялі». Як жывуць родныя асуджаных на смяротнае пакаранне

17.09.2018 «Лепш бы яны мяне расстралялі». Як жывуць родныя асуджаных на смяротнае пакаранне

У Беларусі нельга прысудзіць жанчыну да расстрэлу - такі закон. Але менавіта жанчыны больш за ўсіх церпяць ад смяротных прысудаў. Гэта яны на апошнія грошы збіраюць перадачы на ​​Валадарку. Гэта яны бяруць крэдыты, каб аплаціць адваката. Гэта яны робяць магілы на могілках, у якіх ніхто не ляжыць - цела блізкім ніколі не выдаюць.

Маці магілёўскага смяротніка: у сына адымаецца нага

30.08.2018 Маці магілёўскага смяротніка: у сына адымаецца нага

Людміла Адамаўна, маці «чорнага рыэлтара» Ігара Гершанкова, распавяла журналістам mspring.online, што ў яго практычна не дзейнічае левая нага. Яна бачыла гэта падчас спаткання з сынам у СІЗА №1 Мінска 28 жніўня

У ААН прызналі парушэнне права на жыццё пакаранага беларуса і бесчалавечнае стаўленне да яго маці   

23.08.2018 У ААН прызналі парушэнне права на жыццё пакаранага беларуса і бесчалавечнае стаўленне да яго маці  

Камітэт ААН па правах чалавека ўсталяваў парушэнне права на жыццё асуджанага судом да смяротнага пакарання жыхара Гомеля Аляксандра Грунова. Адмова беларускага ўрада выдаць цела маці - Вольгі Груновой для пахавання ў Жэневе расцанілі як бесчалавечнае абыходжанне.

Магілёўскі смяротнік спыніў галадоўку

21.08.2018 Магілёўскі смяротнік спыніў галадоўку

Асуджаны да смяротнага пакарання жыхар Магілёва Ігар Гершанкоў скончыў пратэставаць супраць парушэння права на перапіску ў СІЗА №1 г. Мінска.

Былы кіраўнік менскага СІЗА распавёў пра нюансы смяротнага пакарання ў Беларусі

17.08.2018 Былы кіраўнік менскага СІЗА распавёў пра нюансы смяротнага пакарання ў Беларусі

15 жніўня праект «The люди» апублікаваў на сваім youtube-канале фільм, прысвечаны смяротнаму пакаранню ў Беларусі.

Начальнік СІЗА №1: “Фізічная сіла да асуджанага не прымянялася, кропельніцы прымае добраахвотна”.

16.08.2018 Начальнік СІЗА №1: “Фізічная сіла да асуджанага не прымянялася, кропельніцы прымае добраахвотна”.

Каментуючы адказ начальніка СІЗА №1 Андрэя Цэдрыка маці асуджанага да смяротнага пакарання Ігара Гершанкова адзначае “Начальнік гладка сцеле, ды жорстка спаць”.

Каталіцкі Касцёл афіцыйна змяніў стаўленне да смяротнага пакарання

03.08.2018 Каталіцкі Касцёл афіцыйна змяніў стаўленне да смяротнага пакарання

Чалавек не губляе права на жыццё нават пасля здзяйснення найцяжэйшых злачынстваў, сучасныя ўмовы ўжо не даюць маральнага апраўдання выкарыстанню смяротнага пакарання, кажа новая рэдакцыя Катэхізіса Каталіцкага Касцёла. 

Жыццё Ігару Гершанкову, які месяц трымае галадоўку, ратуюць кропельніцамі

26.07.2018 Жыццё Ігару Гершанкову, які месяц трымае галадоўку, ратуюць кропельніцамі

Размаўляючы з сынам жанчына даведался, што ў першыя дні ён трымаў сухую галадоўку, а потым Ігару прымусова пачалі ставіць кропельніцы. Пры гэтым у камеру заходзяць міліцыянты ў бронекамізэльках і масках, відаць дзеля таго, каб  ён не супраціўляўся.

У КПЧ ААН зарэгістраваная скарга асуджанага да смяротнага пакарання Гершанкова

16.07.2018 У КПЧ ААН зарэгістраваная скарга асуджанага да смяротнага пакарання Гершанкова

Камітэт ААН па правах чалавека 13 ліпеня пацвердзіў рэгістрацыю індывідуальнага зварота Ігара Гершанкова, які быў асуджаны да смяротнага пакарання Магілёўскім абласным судом 21 ліпеня 2017 года.

Праваабарончы шпацыр у Смалянах

04.07.2018 Праваабарончы шпацыр у Смалянах

У межах кампаніі „Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання” 30 чэрвеня адбыўся Праваабарончы шпацыр па мясцінах дакументальнага фільма „Гісторыя смяротнага пакарання ў Беларусі”.  

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства