Навіны на тэму: смяротнае пакаранне
24.04.2018 Вярхоўны суд вызначыўся з датай разгляду скаргі асуджанага да смяротнага пакарання
У Вярхоўным судзе Беларусі на 29 траўня прызначаны разгляд апеляцыйнай скаргі асуджанага да смяротнага пакарання Аляксандра Жыльнікава.
23.04.2018 Праваабарончы ўік-энд у Віцебску і тэма смяротнага пакарання
Распачаў трохдзённы цыкл асветніцкіх імпрэзаў прадстаўнік праваабарончага цэнтру “Вясна”, каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакараньня” ў Беларусі Андрэй Палуда, які ўвечары 20 красавіка прачытаў лекцыю ў арт-цэнтры VZAP.
20.04.2018 Віцебскіх абласных суддзяў запрасілі на ўік-энды аб правах чалавека
Праваабаронца Павал Левінаў накіраваў усім суддзям судовай калегіі па крымінальных справах Віцебскага абласнога суда персанальныя лісты-запрашэнні на мерапрыемствы, прысвечаныя правам чалавека.
19.04.2018 Праваабаронцы: "Этап абмеркавання неабходнасці адмены смяротнага пакарання мусіць сысці ў мінулае. Трэба дзейнічаць"
Круглы стол “Прававыя аспекты адмены смяротнага пакарання ў Рэспубліцы Беларусь”, які адбыўся ў Мінску 18 красавіка, пакінуў у праваабаронцаў дваякія ўражанні.
18.04.2018 «Беларусь павольна і дакладна ідзе да адмены смяротнага пакарання»
Дэпутаты Беларусі не выключаюць паўторнага рэфэрэндуму наконт адмены сьмяротнага пакараньня. Пра гэта перад круглым сталом «Прававыя аспекты адмены смяротнага пакарання», арганізаваным Радай Эўропы, заявіў дэпутат Палаты прадстаўнікоў, старшыня Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і СМІ Андрэй Навумовіч
18.04.2018 Еўразвяз спадзяецца, што Лукашэнка адменіць смяротнае пакаранне ў Беларусі
Круглы стол "Прававыя аспекты адмены смяротнага пакарання" з удзелам прадстаўнікоў Еўразвязу, Рады Эўропы і Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу праходзіць 18 красавіка ў Менску.
13.04.2018 Міжнародны спікер-тур Amnesty International працягваецца
Каардынатар кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання" Андрэй Палуда ўдзельнічае ў двухтыднёвым спікер-туры, арганізаваным міжнароднай праваабарончай арганізацыяй Amnesty International.
12.04.2018 Беларусы прымаюць удзел у міжнародным спікер-туры Amnesty International
Каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання” Андрэй Палуда ўдзельнічае ў двухтыднёвым спікер-туры, арганізаваным міжнароднай праваабарончай арганізацыяй Amnesty International.
12.04.2018 Amnesty International: Беларусь застаецца апошнім катам Еўропы
Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International апублікавала 12 красавіка штогадовы даклад «Смяротныя прысуды і пакаранні смерцю». По дадзеных арганізацыі, у 2017 годзе часцей за ўсё пазбаўлялі жыцця ў Іране, Сірыі, Іраку і Пакістане.
30.03.2018 Дыскусія па смяротным пакаранні ў Воршы
Каардынатар кампаніі „Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання” Андрэй Палуда распавёў пра ўнікальны сацыяльны комікс, прысвечаны праблеме смяротнага пакарання.
16.03.2018 “Можа, і не трэба аддаваць цела пакаранага сваякам”
У Магілёўскім цэнтры “Кола” дэпутаты, міжнародныя эксперты і мясцовыя прадстаўнікі грамадскасці паўтары гадзіны горача абмяркоўвалі праблему смяротнага пакарання.
15.03.2018 Amnesty International: У Беларусі даведаліся пра чарговы таемны расстрэл
Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International рашуча асуджае расстрэл прысуджанага да смерці Кірыла Казачка, які адбыўся ў кастрычніку 2017 года.
13.03.2018 Да Ігара Гершанкова не даходзяць лісты маці: а кожны з іх можа быць апошнім
Маці асуджанага да смяротнага пакарання Ігара Гершанкова паведаміла ПЦ “Вясна” аб парушэнні права на карэспандэнцыю яе сына.
12.03.2018 ЕС чакае ад Беларусі неадкладнага ўвядзення мараторыя на смяротнае пакаранне
Прэс-сакратарка Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Мая Качыянчыч выступіла з заявай аб рашучым непрыманні вышэйшай меры пакарання ў Беларусі пры любых абставінах.
09.03.2018 У ПАРЕ шакаваныя чарговы смяротным пакараннем у Беларусі
У Парламэнцкай асамблеі Рады Еўропы асудзілі пакаранне беларуса Кірыла Казачка, асуджанага за забойства двух уласных дзяцей.