Навіны на тэму: смяротнае пакаранне
06.03.2018 Смяротны прысуд у дачыненні да Кірыла Казачка прыведзены ў выкананне
Па інфармацыі, якую атрымаў каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Андрэй Палуда ад маці асуджанага да смяротнага пакарання Кірыла Казачка, прысуд у дачыненні да яе сына прыведзены ў выкананне.
28.02.2018 Прысуджаны да расстрэлу Ігар Гершанкоў не змог адправіць скаргу з мінскага СІЗА
Пра гэта даведалася яго маці Людміла Гершанкова падчас спаткання з сынам. Ігар Гершанкоў напісаў чарговую скаргу аб катаваннях і парушэннях з боку прадстаўнікоў магілёўскіх турмы, ІЧУ і Кастрычніцкага РАУС падчас следства.
20.02.2018 Прызы футбалістам ад кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання”
Пераможцы і фіналісты зімовага кубка па дваравым футболе атрымалі прызы, прадстаўленыя кампаніяй "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання" і прафсаюзам радыёэлектроннай прамысловасці.
13.02.2018 Толькі пасля звароту праваабаронцы Віцебскі абласны суд размясціў інфармацыю пра смяротны прысуд
Віцебскі абласны суд адказаў на электронны зварот праваабаронцы Паўла Левінава, які прасіў прыпыніць прысуд і прадставіць дадатковую інфармацыю па справе асуджанага да смяротнага пакарання Віктара Лётава.
09.02.2018 Заява Прадстаўніцтва ЕС у сувязі са смяротным прысудам, вынесеным у Беларусі
Прадстаўніцтва ЕС ў Беларусі заклікае беларускія ўлады замяніць вынесеныя смяротныя прысуды і ўвесці мараторый на смяротнае пакаранне ў якасці першага кроку да яго адмены.
07.02.2018 Amnesty International: У Беларусі да смяротнага пакарання прысудзілі двух чалавек
Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International выступіла з тэрміновым зваротам за захаванне жыцця асуджаным да смяротнага пакарання Вячаслава Сухарко і Аляксандра Жыльнікава.
01.02.2018 КПЧ просіць адкласці расстрэл Алексея Міхалені да разглядзу яго звароту
Камітэт ААН па правах чалавека 1 лютага пацвердзіў рэгістрацыю індывідуальнага зварота Аляксея Міхалені, які быў асуджаны да смяротнага пакарання Гомельскім абласным судом 17 сакавіка 2017 года.
31.01.2018 Хто пяты ў растрэльным спісе за 2017 год, спадар Калінковіч?
Праваабаронцы спадзяюцца, што Вярхоўны суд удакладніць агучаную на прэс-канферэнцыі 31 студзеня інфармацыю пра колькасць вынесеных смяротных прысудаў у Беларусі.
31.01.2018 Вярхоўны суд: У 2017 годзе было вынесена пяць смяротных прысудаў
У 2017 годзе было вынесена 5 смяротных прысудаў, 3 чалавекі асуджаныя на пажыццёвае зняволенне, паведаміў першы намеснік старшыні Вярхоўнага суда Валерый Калінковіч.
26.01.2018 У Беларусі адшукаўся яшчэ адзін смяротнік
Па інфармацыі, якая стала вядома праваабаронцам, у Следчым ізалятары №1 Мінска знаходзіцца не шэсць, а сем асобаў, асуджаных да смяротнага пакарання. Яшчэ адзін прысуд быў вынесены, меркавана, Віцебскім абласным судом ў мінулым годзе.
24.01.2018 ЕС заклікае памілаваць двух асуджаных да смерці ў Беларусі
Еўрапейскі саюз рэзка раскрытыкаваў Беларусь за смяротныя прысуды, вынесеныя двум мужчынам 20 студзеня.
22.01.2018 Савет Еўропы аб апошніх смяротных прысудах у Беларусі: Гэта вельмі трывожная падзея
Савет Еўропы лічыць, што два новых смяротныя прысуды, вынесеныя 20 студзеня Мінскім гарадскім судом, з'яўляюцца вельмі трывожная падзеяй. І ў чарговы раз заклікае беларускія ўлады ўвесці мараторый на смяротнае пакаранне.
20.01.2018 Пры паўторным разглядзе суд змяніў сваё рашэнне і вынес два смяротныя прысуды
Мінгарсуд 20 студзеня абвесціў прыгаворы для абвінавачаных у забойстве: Вячаславу Сухарко і Аляксандру Жыльнікаву - смяротнае пакаранне, Аліне Шульганавай - 12 гадоў пазбаўлення волі.
16.01.2018 Суд патрабуе больш за паўтысячы рублёў за падачу скаргі на смяротны прысуд
Маці аднаго з асуджаных да смяротнага пакарання па справе “магілёўскіх рыэлтараў” Людміла Гершанкова распавяла праваабаронцам аб праблемах, з якімі сутыкнуўся яе сын Ігар пры падачы нагляднай скаргі на імя старшыні Вярхоўнага суда.
15.01.2018 Amnesty International: двум “смяротнікам” у Беларусі пагражае непазбежны расстрэл
Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International выступіла з тэрміновым зваротам за захаванне жыцця Ігару Гершанкову і Сямёну Беражному, якім 21 ліпеня 2017 года Магілёўскі абласны суд прыгаварыў да смяротнага пакарання.