Навіны на тэму: ЕС-Беларусь
18.07.2013 FIDH заклікае да акцыяў у падтрымку беларускіх палітвязняў у час візіту Уладзіміра Макея ў Брусэль
Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей наведае Брусэль у панядзелак, 22 ліпеня, пасля таго, як у чэрвені ЕС зняў абмежаванні ў дачыненні да яго, нягледзячы на той факт, што ў Беларусі 12 палітзняволеных па-ранейшаму застаюцца за кратамі. 22 ліпеня FIDH арганізуе дэманстрацыю ў Брусэлі з нагоды гэтага візіту.
16.07.2013 З даклада еўрадэпутата Палецкіса: Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі выклікае асцярогі
Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі "застаецца сумнай і выклікае асцярогі". Пра гэта гаворыцца ў справаздачы, якую дакладчык дэлегацыі Еўрапарламента (ЕП) па Беларусі Юстас Палецкіс падрыхтаваў для Савета ЕС, Еўракамісіі і Службы знешніх дзеянняў.
10.07.2013 Барозу: Нармалізацыя адносін — пасьля вызваленьня і рэабілітацыі палітвязьняў
Старшыня Эўрапейскай камісіі Жазэ Мануэл Барозу падчас візыту ў Літву даў інтэрвію газэце Lietuvos rytas. Поўны пераклад інтэрвію на беларускую апублікавала «Наша ніва». Прапануем вам фрагмэнт інтэрвію, які тычыцца будучага саміту Ўсходняга партнэрства і стасункаў Эўразьвязу з Беларусьсю.
10.07.2013 Еўрапарламент: вызваленне ўсіх палітвязняў - абавязковая ўмова для ўзнаўлення ўзаемаадносін з Беларуссю
Камітэт па міжнародных справах Еўрапейскага парламента прыняў рэкамендацыю аб палітыцы Еўразвяза ў дачыненні да Беларусі, зноў заяўляючы аб неабходнасці безумоўнага вызвалення ўсіх палітычных зняволеных у якасці перадумовы для паступовай адмены ЕЗ абмежавальных мераў і аднаўлення адносін паміж ЕЗ і Беларуссю.
28.06.2013 Макей: Вяртанне дыпламатаў у Швецыю залежыць ад некалькіх акалічнасцяў
Пра гэта заявіў журналістам 28 чэрвеня міністр замежных спраў Уладзімір Макей.
28.06.2013 Расследаванне па справе аб «плюшавым дэсанце» завершана
Расследаванне па крымінальнай справе аб «плюшавым дэсанце» завершана, паведаміў першы намеснік старшыні КДБ Беларусі Ігар Сяргеенка. Даць якія-небудзь падрабязнасці ён адмовіўся.
27.06.2013 МЗС: Еўрасаюз ніякіх умоваў Макею не ставіў
Аб гэтым заявіў сёння журналістам начальнік упраўлення інфармацыі — прэс-сакратар МЗС Андрэй Савіных.
25.06.2013 Беларускія дэпутаты абмяркуюць у Страсбургу смяротную кару
Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Мікалай Самасейка і Аляксандр Зазуля прымуць удзел у паседжанні камітэта ПАСЕ па палітычных пытаннях і дэмакратыі.
24.06.2013 З Макея знялі санкцыі ЕС, каб ён мог узяць удзел у саміце Усходняга партнёрства
Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей выключаны са спісу асоб, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС.
21.06.2013 Ханэс Свобада: Вызваленьне палітвязьняў ня можа быць прадметам дыскусіяў
Старшыня фракцыі сацыял-дэмакратаў у Эўрапарлямэнце, дэпутат з Аўстрыі Ханэс Свобада кажа, што пытаньне пра вызваленьне палітвязьняў зь беларускіх турмаў настолькі зразумелае, што яно ня можа быць прадметам нейкіх дыскусіяў ці дамоваў.
20.06.2013 Беларускія праваабаронцы прынялі ўдзел у абмеркаванні дакладу Палецкіса ў Бруселі
19 чэрвеня ў Еўрапейскім парламенце ў Бруселі ў рамках пасяджэння падкамітэту па правах чалавека Еўрапейскага Парламента прайшло абмеркаванне сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, а таксама праекта рэкамендацый па палітыцы Еўрапейскага Саюза ў дачыненні да Беларусі, падрыхтаванага Юстасам Палецкісам.
19.06.2013 У Бруселі гаварылі пра беларускія незалежныя СМІ
На паседжанні еўрапейскай камісіі па культуры па запрашэнні еўрадэпутата з Польшчы Марка Мігальскага прысутнічалі прадстаўнікі Беларускага Радыё Рацыя (Яўген Вапа, старшыня ўправы) інтэрнэт-парталу “Хартыя ‘97” (Наталля Радзіна, галоўны рэдактар) і тэлеканала Белсат (Аляксей Дзікавіцкі, дырэктар інфармацыйных праграм).
15.06.2013 Мадрыд: Беларускія праваабаронцы ў шэсці супраць смяротнага пакарання (фота, відэа)
15 чэрвеня арганізатары і ўдзельнікі V Сусветнага Кангрэса супраць смяротнага пакарання зладзілі шэсце па вуліцах Мадрыда, які на гэтым тыдні стаў сталіцай змагання за адмену жорсткай і бесчалавечнай меры пакарання ва ўсім свеце.
14.06.2013 Заява прэс-сакратароў Высокага прадстаўніка ЕЗ Кэтрын Эштан і Камісара Штэфана Фюле па прыняцці рэзалюцыі аб правах чалавека ў Беларусі Радай па правах чалавека
"Мы вітаем учорашняе прыняцце рэзалюцыі па Беларусі выразнай большасцю членаў Рады па правах чалавека. Мы адзначаем узрастаючую падтрымку гэтай ініцыятывы й выказваем нашую падзяку ўсім партнёрам, якія працавалі над ёй у Еўразвязе.
14.06.2013 Савет Еўропы чакае ад Беларусі не толькі мараторый на смяротную кару
Афіцыйны Мінск таксама павінен прадэманстраваць прагрэс у пытаннях свабоды выбараў і СМІ.