Навіны на тэму: выбары прэзідэнта-2010
13.01.2011 БХК накіраваў у Вярхоўны Суд скаргу па непрызнанні выбараў Прэзідэнта
РПГА "Беларускі Хельсінкскі Камітэт" 10.01.11 накіраваў у Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь скаргу па непрызнанні выбараў Прэзідэнта РБ 19.12.2010 года несапраўднымі ў цэлым па краіне.
13.01.2011 У Варшаве абмяроўваюць паслявыбарчую сітуацыю ў Беларусі
У Варшаве ў польскім Сейме праходзіць канферэнцыя пад назвай "Вайсковае становішча ў Беларусі? Як да таго дайшло і што далей?" Удзел у ёй прымаюць як польскія палітыкі, так і беларуская дэлегацыя.
12.01.2011 Брэсцкі актывіст судзіцца з газетай аблвыканкама
Нагодай для звароту ў суд стала адмова дзяржаўнага выдання друкаваць платную аб’яву ў часе прэзідэнцкіх выбараў — актывіст заклікаў чытачоў паведамляць пра факты прымусовага ўдзелу ў датэрміновым галасаванні і іншыя парушэнні падчас выбараў.
12.01.2011 У Гародні ідуць ператрусы
Раніцай да гарадзенскага праваабаронцы Віктара Сазонава дахаты прыехалі супрацоўнікі КДБ, уручылі позву і забралі з сабой. Першапачаткова выказвалася меркаваньне, што на допыт, але як высьветлілася - для правядзеньня ператрусу ў офісным памяшканьні.
11.01.2011 Вярхоўны суд не задаволіў скаргу Кастусёва на вынікі выбараў
Вярхоўны суд Беларусі не задаволіў зварот кандыдата ў прэзідэнты Рыгора Кастусёва перагледзець рашэнне Цэнтральнай выбарчай камісіі аб прызнанні прэзідэнцкіх выбараў. У адказе, які палітык атрымаў сёння, гаворыцца, што падставаў узбуджаць справу супраць ЦВК няма.
08.01.2011 Віталь Рымашэўскі: несці адказнасць і разумець, што адбываецца
Экс-кандыдат у прэзідэнты Віталь Рымашэўскі ў ноч на 1 студзеня быў выпушчаны са следчага ізалятара КДБ пад падпіску аб нявыездзе, пасля таго, як ён напісаў тлумачальную запіску на імя Лукашэнкі. 4 студзеня палітык планаваў даць прэс-канферэнцыю, але ў КДБ папярэдзілі, што калі яна адбудзецца, то Рымашэўскага зноў адправяць у СІЗА. Але сустрэцца з журналісткай Вольгай Хвоін для кароткага інтэрв’ю Віталь пагадзіўся. Тым не менш і пасля інтэрв’ю пытанні засталіся.
06.01.2011 Адгалоскі выбараў: у Гомельскай вобласці не было ініцыятыўнай групы Аляксандра Лукашэнкі
Гомельская абласная выбарчая камісія: «Варта таксама адзначыць, што ў Гомельскай вобласці няма ініцыятыўнай групы кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Лукашэнка». Адказ падпісаны намеснікам старшыні абласной камісіі Аляксандрам Усавым.
05.01.2011 Вынікі судоў над затрыманымі 19-21 снежня (абноўлена)
Праваабарончы цэнтр “Вясна” атрымлівае інфармацыю ад праваабаронцаў, моладзевых актывістаў, родных затрыманых і сяброў, пра вынікі рашэнняў судоў над ўдзельнікамі мірнай акцыі пратэсту 19 снежня. Інфармацыя дапаўняецца.
04.01.2011 Бацька прагаласаваў пасля смерці
Валеры Жалубоўскі, в.Нарач, Мядзельшчына: 16 снежня памёр мой бацька, 1937 г.н., Жалубоўскі Уладзіслаў Віктаравіч. А 19-га мая маці пайшла галасаваць і запыталася, ці можна прагаласаваць за яго. Там адказалі, што ён ужо прагаласаваў 18-га.
04.01.2011 ЦВК: перагляд вынікаў выбараў у Вярхоўным судзе немагчымы
Цэнтрвыбаркам Беларусі лічыць немагчымым перагляд Вярхоўным судом свайго рашэньня аб прызнаньні вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў.
04.01.2011 Кастусёў праз Вярхоўны суд аспрэчвае вынікі выбараў
Рыгор Кастусёў падаў заяву ў Вярхоўны суд Беларусі з просьбай перагледзець рашэньне Цэнтральнай камісіі аб прызнаньні прэзыдэнцкіх выбараў. У заяве ўтрымліваецца пералік парушэньняў, якія былі зафіксаваныя назіральнікамі, сябрамі выбарчых камісій і даверанымі асобамі кандыдатаў.
03.01.2011 Сіліцкі: «Спантанная салідарнасць выштурхоўвае новых лідараў»
Што цяпер павінна рабіць апазіцыя? Адказвае дырэктар Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Віталь Сіліцкі.
01.01.2011 Па крымінальнай справе аб масавых беспарадках – ужо 26 падазраваных (Абнаўляецца)
Па справе аб масавых беспарадках на сённяшні дзень падазраванымі з’яўляюцца 26 чалавек. З іх 23 -- утрымліваюцца ў следчым ізалятары КДБ, Р. Кастусёў і Дз. Ус -- пад падпіскай аб нявыездзе. Мікіта Ліхавід павінен быць дастаўлены ў ізалятар КДБ у бліжэйшы час з Жодзіна, Андрэй Федаркевіч ужо пераведзены з Жодзіна ў следчы ізалятар КДБ.
30.12.2010 Выбары ў Слуцку: Рэгіянальны зрэз
Большасць праўрадавых назіральнікаў, акрэдытаваных Слуцкай раённай выбарчай камісіяй, ігнаравалі сустрэчы з кандыдатамі, таксама, як і паседжанні раённай выбарчай камісіі.
30.12.2010 Выбары на Гарадзеншчыне: Рэгіянальны зрэз
Прэзідэнцкую кампанію можна падзяліць на дзве часткі: ліберальны рэжым і перыяд рэпрэсій і жорсткай “зачысткі” ўдзельнікаў выбарчага працэсу з дэмакратычнага боку (пачаўся ў апошні тыдзень кампаніі і працягваецца пасля дня выбараў 19 снежня).