viasna on patreon

Па крымінальнай справе аб масавых беспарадках – ужо 26 падазраваных (Абнаўляецца)

2011 2011-01-01T18:17:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/kraty.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабаронцамі адслежваюцца крымінальныя справы, узбуджаныя перад і пасля правядзення акцыі пратэста па выніках прэзідэнцкіх выбараў. Па справе аб масавых беспарадках на сённяшні дзень падазраванымі з’яўляюцца 26 чалавек. З іх 23 -- утрымліваюцца ў следчым ізалятары КДБ, Р. Кастусёў і Дз. Ус -- пад падпіскай аб нявыездзе, Мікіта Ліхавід павінен быць дастаўлены ў ізалятар КДБ у бліжэйшы час з Жодзіна. Апошні са спіса падазраваных -- Андрэй Федаркевіч, які быў арыштаваны на 10 сутак адміністратыўнага арышту і ўтрымліваўся ў ІЧУ ў Жодзіна, ужо пераведзены ў ізалятар КДБ у Мінску. Супрацоўнікі КДБ расшукваюць Мікіту Краснова, у якога 27 снежня дома быў праведзены ператрус, у пастанове на правядзенне якога статус моладзевага актывіста быў таксама "падазраваны". 
29 снежня большасці падазраваных павінна быць прад'яўлена абвінавачанне або прынята рашэнне аб вызваленні.  

Два чалавекі, затрыманыя прэвентыўна, падазраюцца ў асабліва злосным хуліганстве.

 

Падазраваныя па крымінальнай справе па артыкуле 293, частках 1 і 2, Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь "Масавыя беспарадкі"

 1. Някляеў Уладзімір - кандыдат у прэзідэнты

 2. Саннікаў Андрэй - кандыдат у прэзідэнты

 3. Кастусёў Рыгор - кандыдат у прэзідэнт, пад падпіскай аб нявыездзе

 4. Атрощанкаў Аляксандр - прэс-сакратар перадвыбарнага штаба А. Саннікава

 5. Міхалевич Аляксей - кандыдат у прэзідэнты

 6. Рымашэўскі Віталь - кандыдат у прэзідэнты

 7. Севярынец Павел - давераная асоба кандыдата В. Рымашэўскага

 8. Бандарэнка Зміцер - каардынатар грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь"

 9. Халіп Ірына - журналістка, жонка Андрэя Саннікава

10. Радзіна Наталля - журналістка, рэдактар інтэрнэт-сайта charter97.org

11. Лябедзька Анатоль -  старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі

12. Палажанка Анастасія - намеснік  старшыні "Маладога Фронту"

13. Дзмітрыеў Андрэй - кіраўнік перадвыбарнага штаба У. Някляева

14. Фядута Аляксандр - палітолаг, адзін з каардынатараў перадвыбарнага штаба У. Някляева

15. Статкевіч Мікалай - кандыдат у прэзідэнты

16. Класкоўскі Аляксандр - былы супрацоўнік міліцыі 

17. Кобец Уладзімір - кіраўнік перадвыбарнага штаба А. Саннікава

18. Ус Дзмітрый - кандыдат у прэзідэнты, знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе

19. Вазняк Сяргей -- давераная асоба У. Някляева

20.Корбан Алег -- адзін з кіраўнікоў моладзевай арганізацыі АГП "Маладыя дэмакраты"

21. Арастовіч Аляксандр --давераная асоба М. Статкевіча

22. Паўлаў Анатоль -- давераная асоба Я. Раманчука

23. Марцалеў Сяргей -- кіраўнік выбарчага штаба М. Статкевіча

24. Новік Дзмітрый -- удзельнік акцыі 19 снежня

25. Ліхавід Мікіта -- актывіст Руху "За свабоду", удзельнік акцыі 19 снежня, пастанова аб 15-сутачным арышце адменена, у бліжэйшы час будзе пераведзены з Жодзіна ў следчы ізалятар КДБ

26. Федаркевіч Андрэй -- удзельнік акцыі 19 снежня, пастанова аб 10-сутачным арышце адменена, пераведзены з Жодзіна ў следчы ізалятар КДБ

27. Красноў Мікіта

28.

 

Не выключана, што Мікіта Красноў таксама мае статус падазраванага па справе аб масавых беспарадках. Па звестках Праваабарончага цэнтра "Вясна", такі статус быў указаны ў пастанове на правядзенне вобыску, які супрацоўнікі КДБ правялі ў кватэры моладзевага актывіста 27 снежня.

 

Артыкул 293 "Масавыя беспарадкі"

1. Арганізацыя масавых беспарадкаў, якія суправаджаюцца гвалтам над асобай, пагромамі, падпаламі, знішчэннем маёмасці, узброеным супрацівам прадстаўнікам улады, -

караецца пазбаўленнем волі на тэрмін ад пяці да пятнаццаці гадоў.

2. Удзел у масавых беспарадках, якое выказалася ў непасрэдным здзяйсненні дзеянняў, названых у частцы першай дадзенага, - караецца пазбаўленнем волі на тэрмін ад трох да васьмі гадоў.

 

Крымінальная справа па артыкуле 339 ч.3 Крымінальнага кодэкса "Хуліганства"

1. Дашкевіч Зміцер - старшыня "Маладога Фронту"

2. Лобаў Эдуард - актывіст "Маладога Фонту"

Затрыманыя прэвентыўна, 18 снежня.

 

Артыкул 339 "Хуліганства"

1. Наўмысныя дзеянні , якія груба парушаюць грамадскі парадак і выказваюць відавочную непавагу да грамадства, што суправаджаюцца ўжываннем гвалту або пагрозай яго ўжывання альбо знішчэннем або пашкоджаннем чужой маёмасці альбо адрозніваючыеся па сваім змесце выключным цынізмам (хуліганства), --

2. Хуліганства, здзейсненае паўторна, альбо групай асоб, альбо звязанае з супрацівам асобе, якая прыпыняе хуліганскія дзеянні, альбо спалучанае з прычыненнем меней цяжкага цялеснага пашкоджання (злоснае хуліганства)

3. Дзеянні, прадугледжаныя часткамі першай або другой адзенага артыкула, здзейсненыя з ужываннем зброі, іншых прадметаў, якія выкарыстоўваюцца ў якасці зброі для прычынення цялесных пашкоджанняў, ужываннем выбуховых рэчываў або выбуховых прылад альбо  здзейсненыя з пагрозай іх ужывання, пры адсутнасці прыкмет больш цяжкага злачынства (асабліва злоснае хуліганства) -

Караецца пазбаўленнем волі на тэрмін ад трох да дзесяці гадоў.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства