Навіны на тэму: выбары прэзідэнта-2010

Прад'яўлены новыя абвінавачаньні па крымінальнай справе

30.12.2010 Прад'яўлены новыя абвінавачаньні па крымінальнай справе

Да чатырох экс-кандыдатаў у прэзыдэнты, якім абвінавачаньні за арганізацыю «масавых беспарадкаў» у дзень прэзыдэнцкіх выбараў 19 сьнежня былі выстаўленыя напярэдадні, сёньня дадаўся пяты — Аляксей Міхалевіч. Таксама прад’явілі абвінавачаньні старшыні АГП Анатолю Лябедзьку і палітолягу Аляксандру Фядуту

Выбары ў Мазыры: Рэгіянальны зрэз

28.12.2010 Выбары ў Мазыры: Рэгіянальны зрэз

Пры падачы акта з патрабаваннем неадкладна ўхіліць парушэнне дзяжурны міліцыянер пагражаў выдаліць назіральніка “за спробу ствараць перашкоды працы камісіі”. Пры падліку галасоў назіральнікі знаходзіліся на адлегласці 3-5 метраў ад стала, дзе ён праводзіўся. Падпісваць копіі пратаколаў члены камісіі адмаўляліся.

Выбары на Брэстчыне: Рэгіянальны зрэз

28.12.2010 Выбары на Брэстчыне: Рэгіянальны зрэз

Выбарчая кампанія ў Брэсцкай вобласці была адзначана высокай актыўнасцю ініцыятыўных груп падчас збору подпісаў, крэатыўнасцю актывістаў рэгіянальных выбарчых штабоў падчас агітацыі за сваіх кандыдатаў. Але, мабыць, больш за ўсё запомнілася «шараханне» мясцовых уладаў.

Выбары ў Барысаве: Рэгіянальны зрэз

28.12.2010 Выбары ў Барысаве: Рэгіянальны зрэз

Пацвердзіць або абвергнуць агучаныя лічбы аб выніках галасавання назіральнікі і прадстаўнікі апазіцыі проста не могуць. Падводзячы вынік перадвыбарчай кампаніі, можна толькі канстатаваць: празрыстасць яе ў Барысаве хутчэй уяўная, чым рэальная. Цяпер ужо можна падвесці вынік, наколькі празрыстай была перадвыбарчая кампанія ў Барысаве. На ўсе шматлікія скаргі і звароты праваабаронцаў і прадстаўнікоў апазіцыйных структур толькі адзін раз рэакцыя была станоўчай.

У КДБ апытаны гарадзенскі праваабаронца Уладзімір Хільмановіч

28.12.2010 У КДБ апытаны гарадзенскі праваабаронца Уладзімір Хільмановіч

Гарадзенскі журналіст і праваабаронца Уладзімір Хільмановіч быў апытаны ў мясцовым упраўленні КДБ на прадмет яго прысутнасці на плошчы ў Мінску 19 снежня.

Італьянскія праваабаронцы заклікалі Еўрасаюз рашуча асудзіць дзеянні беларускіх уладаў

28.12.2010 Італьянскія праваабаронцы заклікалі Еўрасаюз рашуча асудзіць дзеянні беларускіх уладаў

Італьянская грамадская ініцыятыва “Свабода, законнасць і правы ў Еўропе” (Freedom Legality and Rights in Europe) на чале з Прэзідэнтам Мікеле Курто звярнулася да Прэзідэнта Еўрапейскага Парламента Ежы Бузэка і Еўрапейскага камісара па замежных справах Кэтрын Эштан. FLARE выказвае глыбокую заклапочанасць наконт сітуацыі ў Беларусі пасля выбараў. “Мы просім Вас рашуча асудзіць гэта на ўсіх узроўнях і ўсімі інструментамі, якія ёсць у вашым распараджэнні”, - гаворыцца ў звароце.

Літоўскі Сейм патрабуе аднаўлення санкцый у дачыненні да Беларусі

28.12.2010 Літоўскі Сейм патрабуе аднаўлення санкцый у дачыненні да Беларусі

23 снежня Сейм Літоўскай Рэспублікі прыняў Рэзалюцыю Аб выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь , што адбыліся 19 снежня 2010 года. Рэзалюцыя ўтрымлівае прапанову да Прэзідэнта і Урада Літоўскай Рэспублікі, Камітэта Сейма па замежных справах разгледзець мэтазгоднасць пытання аб аднаўленні санкцый у дачыненні да Беларусі.

Слухайце штотыднёвую праваабарончую праграму “Людзьмі звацца!” на хвалях Радыё Рацыі

28.12.2010 Слухайце штотыднёвую праваабарончую праграму “Людзьмі звацца!” на хвалях Радыё Рацыі

Кожны аўторак у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Радыё Рацыя” - праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Час выхаду ў эфір – 15-05 (паўтор - серада 0:05-1:00 і субота 7:05-8:05). Таксама ў гэты час яе можна слухаць праз інтэрнэт на сайце www.racyja.com. Выпуск праграмы “Людзьмі звацца!” ад 28 снежня цалкам прысвечаны паслявыбарчым падзеям у Беларусі.

27.12.2010 У гомельскім ІЧУ сок і мінералку для арыштантаў не прынялі

У гомельскім ізалятары часовага ўтрымання не прынялі сок і мінеральную ваду для актывістаў Юрыя Клімовіча, Валерыя Сляпухіна і Юрыя Захаранкі, якія адбываюць адміністрацыйны арышт.

Жлобін, Рагачоў, Светлагорск: Рэгіянальны зрэз выбарчай кампаніі

27.12.2010 Жлобін, Рагачоў, Светлагорск: Рэгіянальны зрэз выбарчай кампаніі

Некаторыя прадстаўнікі выбарчых камісій асабліва падкрэслівалі свае адмоўнае стаўленне да незалежных назіральнікаў. Такіх назіральнікаў яны ўспрымалі не як прадстаўнікоў грамадзян і грамадскіх арганізацый, а як праціўнікаў існуючага ў краіне палітычнага рэжыму.

Выбары на Віцебшчыне. Рэгіянальны зрэз

27.12.2010 Выбары на Віцебшчыне. Рэгіянальны зрэз

На ўчастках, дзе стала працавалі незалежныя назіральнікі, “сярэдняя” яўка склала толькі 70-80%. І на дастаткова вялікай колькасці ўчасткаў, дзе працавалі назіральнікі, колькасць галасоў, аддадзеных за дзейнага прэзідэнта, вагалася ў межах 45-55%.

Двое сяброў Мінскай гарадской камісіі не прызналі вынікаў выбараў (тэксты асаблівых меркаванняў)

26.12.2010 Двое сяброў Мінскай гарадской камісіі не прызналі вынікаў выбараў (тэксты асаблівых меркаванняў)

Сябры Мінскай гарадской выбарчай камісіі Галіна Сямдзянава і Аляксей Сігаеў не падпісалі выніковы пратакол па выніках выбараў. Яны выклалі свае асаблівыя меркаванні, у якіх пералічылі парушэнні Выбарчага кодэксу, указаўшы, што гэтыя факты даюць падставы прызнаць выбары ў Мінску несапраўднымі.

Вобыскі на Каляды

26.12.2010 Вобыскі на Каляды

На кватэрах дэмакратычных актывістаў 25 снежня праводзіліся вобыскі. Супрацоўнікі следчых органаў у межах крымінальнай справы па ч.2 арт. 293 КК канфіскуюць у асноўным кампутарную тэхніку.

Выбары на поўначы Магілёўшчыны: Рэгіянальны зрэз

26.12.2010 Выбары на поўначы Магілёўшчыны: Рэгіянальны зрэз

З усіх раёнаў паўночнай часткі Магілёўскай вобласці найбольш “вызначыўся” Круглянскі раён. Тут удзел у галасаванні прынялі 99,3 % ад усяго спісачнага складу выбаршчыкаў (гэта найбольшы вынік па Магілёўскай вобласці), з якіх 91 % прагаласавалі за дзеючага кіраўніка краіны.

25.12.2010 Ператрусы ў офісах працягваюцца

Супрацоўнікі следчых органаў у межах крымінальнай справы па ч.2 арт. 293 КК канфіскуюць у асноўным кампутарную тэхніку.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства