Навіны на тэму: выбары прэзідэнта-2010
28.10.2010 Бярозаўскі раён: Прадстаўнікі Партыі БНФ вылучаны ў 30% участковых камісій
Рада Брэсцкай абласной арганізацыі Партыі БНФ вылучыла 15 прадстаўнікоў ў склад участковых выбарчых камісій Бярозаўскага раёна.
28.10.2010 Бялынічы: Ініцыятыўныя групы Кастусёва, Рымашэўскага і Саннікава пачалі здаваць падпісныя лісты
Да 27 кастрычніка ў раённай камісіі былі зарэгістраваны толькі падпісныя лісты ў падтрымку дзеючага кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнкі. Зараз жа прадстаўлены падпісныя лісты ад сяброў ініцыятыўных груп Рыгора Кастусёва, Віталія Рымашэўскага і Андрэя Саннікава.
28.10.2010 Брэсцкая вобласць: Партыя БНФ вылучае 100 прадстаўнікоў ва ўчастковыя камісіі
Брэсцкая абласная рада Партыі БНФ накіравала 53 сваіх прадстаўнікоў ва ўчастковыя выбарчыя камісіі горада Брэста, а таксама 47 чалавек у камісіі яшчэ 10 раёнаў вобласці.
27.10.2010 Гродна: Праверка подпісаў будзе праводзіцца без назіральнікаў
Прадстаўнікам БХК Святлане Рудкоўскай і Раману Юргелю, якія зарэгістраваныя назіральнікамі ў Ленінскай і Кастрычніцкай раённых камісіях г. Гродна, адмовілі ў праве прысутнічаць на паседжаннях камісій падчас праверкі подпісаў.
27.10.2010 Брэст: Каб падпісацца за Лукашэнку, супрацоўнікаў «Белпошты» выклікалі з адпачынку
Некаторым работнікам, якія знаходзяцца ў цяперашні час у чарговым адпачынку, нават тэлефанавалі дадому і прапаноўвалі з'явіцца на працу, каб паставіць свой подпіс за вылучэнне гэтага кандыдата.
27.10.2010 У Брагіне для сябраў БРСМ зладзілі «палітычныя танцы»
У Брагіне вырашылі падыйсці да прапаганды «нетрадыцыйна» і зладзілі для сябраў БРСМ бясплатную тэматычную дыскатэку «Твой выбар». Як падае Брагінскі райвыканкам на сваім афіцыйным сайце, «мэта мерапрыемства - павышэнне палітычнай актыўнасці моладзі».
27.10.2010 У Брэсцкай вобласці апазіцыйныя партыі маюць намер вылучыць ва ўчастковыя камісіі каля 200 актывістаў
Прадстаўнікі палітычных партый, якія ўваходзяць у Брэсцкую абласную кааліцыю аб'яднаных дэмакратычных сілаў, правялі кансультацыі на прадмет вылучэння сваіх актывістаў у склад участковых выбарчых камісій.
27.10.2010 Гродна: На адзін пікет – пяць машын з міліцыяй
Грамадскія актывісты Зміцер Бандарчук і Алег Калінкоў вывесілі расцяжку з партрэтам Някляева на гродзенскім старым мосце. Там жа яны збіралі подпісы ў падтрымку свайго прэтэндэнта ў кандыдаты ў прэзідэнты. Праз 15 хвілін да пікетоўшчыкаў пад’ехала ажно 5 аўтамашын, у якіх былі і міліцыянты з аўтаматамі.
27.10.2010 Мінск: Сябру ініцыятыўнай групы Саннікава звольнілі з працы
Дырэктар мінскага заапарку, дзе на працягу года працавала Ірына Пятрова, паведаміў ёй, што ў бюджэце ўстановы няма грошай, каб плаціць заробак дадзенай супрацоўніцы.
27.10.2010 Мазыр: Дакумент бясследна знік з сайта райвыканкама
Пасля публікацыі “Праваабаронцаў за свабодныя выбары” матэрыяла пад назвай “Вертыкальшчыкі ўпаўнаважылі сябе складаць пратаколы аб парушэнні выбарчага заканадаўства”, рашэнне Мазырскага выканкама бясследна знікла з сайта райвыканкама.
27.10.2010 "Аршанская газета" няўмела працуе над памылкамі
Ужо пісалася пра казус, які меў месца ў Оршы. Сутнасць у тым, што Аршанскі гарвыканкам, змяняючы межы ўчасткаў, унёс змены не ва ўчасткі па выбарах прэзідэнта, а ва ўчасткі па выбарах у мясцовыя Саветы, якія прайшлі ўвесну.
27.10.2010 Лельчыцкае “Светлае жыццё”, а хто ж сыйшоў першым?
У паведамленні расказваецца, як яшчэ адзін прэтэндэнт на пост прэзідэнта Беларусі, Сяргей Рыжоў, заявіў аб спыненні збору подпісаў і сыходзе з выбарчай кампаніі. Хто сышоў першым з дыстанцыі - для чытачоў застаецца загадкай.
27.10.2010 Баранавічы: Назіральнік Сяргей Гоўша накіраваў заяву ў ТВК
Сяргей Гоўша заявіў пра жаданне прысутнічаць пры правядзенні праверак Баранавіцкай ТВК сапраўднасці подпісаў выбаршчыкаў у падпісных лістах. Таму назіральнік просіць камісію загадзя паведамляць яму па тэлефоне не толькі пра дзень і час пасяджэнняў выбарчай камісіі, але і пра месца і час правядзення праверак падпісных лістоў.
27.10.2010 У Магілёў Някляеў прыехаў з празрыстай скрыняй
26 кастрычніка Магілёў наведаў прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта Уладзімір Някляеў. На працягу больш чым гадзіны ён размаўляў з магілёўцамі і адказваў на іх пытанні.
27.10.2010 Магілёў: Назіранне расцэньваецца як умяшальніцтва ў працу камісіі
Наведванне праваабаронцам Барысам Бухелем Кастрычніцкай раённай выбарчай камісіі 11 і 15 кастрычніка расцэнена як прамое ўмяшальніцтва ў працу гэтай камісіі. Гэта вынікае з адказу Магілёўскай абласной выбарчай камісіі на скаргу праваабаронцы адносна адсутнасці адзінай працэдуры рэгістрацыі падпісных лістоў.