Навіны на тэму: выбары прэзідэнта-2010
29.10.2010 Іванава: У пошуках сябраў камісіі
Прадстаўнікі ініцыятыўнай групы Уладзіміра Някляева доўга шукалі ў Іванаўскім райвыканкаме, дзе ў адным з кабінетаў месціцца раённая выбарчая камісія, каму здаць падпісныя лісты.
29.10.2010 У Віцебску аштрафавалі хулігана, які абражаў збіральнікаў подпісаў
Суддзя Кастрычніцкага райсуда Алеся Жарыкава прысудзіла Аляксандру Гайдукову штраф памерам 700 тысяч рублёў. Суд разгледзеў інцыдэнт, які адбыўся 18-га кастрычніка на вуліцы Леніна, дзе стаіць шэраг пікетаў па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатау ў прэзідэнты.
29.10.2010 Гомель: Праваабаронца патрабуе вынесці папярэджанне ініцыятыўнай групе Лукашэнкі
Падставай для звароту ў ЦВК стаў той факт, што на тэрыторыі прадпрыемства «Віпра» грамадскага аб'яднання «Беларускае таварыства глухіх» у працоўны час подпісы за дзейнічаючага кіраўніка дзяржавы збірала сябра ініцыятыўнай групы Вікторыя Сёміна.
29.10.2010 Бабруйск: Сяброў ініцыятыўных груп хвалюе, што ТВК не ўлічвае колькасць здадзеных подпісаў
Згодна з Метадычнымі рэкамендацыямі ЦВК, тэрытарыяльныя камісіі не павінны ўлічваць і адзначаць колькасць подпісаў у здадзеных падпісных лістах (павінна фіксавацца толькі колькасць падпісных лістоў), але такая практыка вельмі хвалюе сяброў ініцыятыўных груп незалежных вылучэнцаў.
29.10.2010 Пракуратуру просяць разабрацца, хто дзейнічае ад імя неіснуючых камісій
Пры зборы подпісаў выявілася, што па дамах у Светлагорску ходзяць асобы, якія называюць сябе прадстаўнікамі ўчастковых выбарчых камісій. Яны правяраюць спісы выбаршчыкаў. Насамрэч, згодна Выбарчаму кодэксу, гэтыя камісіі будуць утвораны пасля 31 кастрычніка.
29.10.2010 Свіслач: У тэрытарыяльнай камісіі не ведаюць выбарчага заканадаўства?
Прадстаўніца камісіі не прымала ў сябра ініцыятыўнай групы Рыгора Кастусёва аркушы з подпісамі, якія збіраў іншы сябра ініцыятыўнай групы, патрабуючы асабістую прысутнасць таго. Атрымліваецца, што сябры раённай ТВК не ведаюць выбарчага заканадаўства.
28.10.2010 “Паўстае шмат пытанняў да Міністра адукацыі А.Радзькова, які кіруе ініцыятыўнай групай А.Лукашэнкі”
Гэтымі днямі грамадскія актывісты Мікіта Красноў і Вячаслаў Дзіянаў накіравалі ў Цэнтральную камісію яшчэ адну скаргу па факту збору подпісаў за вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты А.Лукашэнкі не сябрамі ініцыятыўнай групы з ліку студэнтаў БДУІР. “Курыраваў” збор подпісаў сябра ініцыятыўнай групы Хмыль А.А., прарэктар па вучэбнай працы БДУІР. Як Міністр адукацыі А.Радзькоў патлумачыць масавы ўдзел студэнтаў у пікетах па зборы подпісаў за вылучэнне А.Лукашэнкі ў вучэбны час? Такім чынам пытанне ставіць аналітык кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Валянцін Стэфановіч.
28.10.2010 Правы чалавека ў развагах і праграмах прэтэндэнтаў на прэзідэнцкую пасаду
Якую ўвагу Вы будзеце ўдзяляць абароне правоў чалавека, калі прыйдзеце да ўлады? Ці падтрымліваеце Вы ўвядзенне ў Беларусі інстытута ўпаўнаважанага (амбудсмэна) па правах чалавека? Такія пытанні “Праваабаронцы за свабодныя выбары” задалі прэтэндэнтам у кандыдаты.
28.10.2010 Маладэчна: Спроба сарваць пікет з удзелам Аляксандра Мілінкевіча
27 кастрычніка ў Маладэчне адбыўся пікет у падтрымку Рыгора Кастусёва, у якім разам з прэтэндэнтам у кандыдаты ўдзельнічаў Аляксандр Мілінкевіч. Пікет прыцягнуў увагу праваахоўных органаў.
28.10.2010 На сайце Мазырскага БРСМ - выбары, рытуальныя паслугі і порна
На сайце мазырскай гарадской арганізацыі БРСМ навіны пра выбары прэзідэнта падаюцца ў даволі нечаканым кантэнце. Напрыклад, пад інфармацыяй у рубрыцы "Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь!" - “Маскоўскае гарадское бюро рытуальных паслуг з радасцю паведамляе...”, а пад артыкулам “Мы - грамадзяне Беларусі!” прапаноўваецца парнаграфія-анлайн.
28.10.2010 Пінск: Пакуль агучана толькі колькасць подпісаў, сабраная за Рыгора Кастусёва
У Пінску таксама працавалі ініцыятыўныя групы Яраслава Раманчука, Уладзіміра Някляева, Алеся Міхалевіча і Аляксандра Лукашэнкі. Каардынатары гэтых ініцыятыўных груп абяцалі паведаміць колькасць сабраных подпісаў пазней.
28.10.2010 Барысаў: Праваабаронцы не пакідаюць надзеі назіраць за праверкай подпісаў
Назіральнікі ў Барысаўскай тэрытарыяльнай выбарчай камісіі Марына Статкевіч і Алег Мацкевіч накіравалі ў Мінскую абласную выбарчую камісію скаргу на забарону ТВК на назіранне за працэдурай праверкі сапраўднасці подпісаў за патэнцыйных кандыдатаў.
28.10.2010 Маладэчна: Вайскоўцаў папярэдзілі, што правераць, за каго яны ставілі подпісы
Зборшчыкі подпісаў за Алеся Міхалевіча былі вельмі здзіўленыя, калі, абыйшоўшы 45-кватэрны дом, атрымалі нулявы вынік. Неўзабаве стала вядома, што жыхары гэтага дома – вайскоўцы, і іх на працы папярэдзілі, што ўсе подпісы правяраюцца, таму начальству будзе вядома, хто за каго падпісаўся.
28.10.2010 Брэст: Зборшчыца подпісаў накіравала скаргу на нядопуск яе ў інтэрнат
Таццяна Тхарова, сябра ініцыятыўнай групы па вылучэнні кандыдатам у прэзідэнты Беларусі Віталя Рымашэўскага, звярнулася з заявай у тэрытарыяльную камісію па выбарах прэзідэнта РБ Ленінскага раёна г.Брэста.
28.10.2010 Райвыканкамы Віцебшчыны не спяшаюцца з інфармацыяй аб стварэнні ўчасткаў
У 5-ці з 21-го раёнаў Віцебшчыны мясцовыя ўлады палічылі неабавязковым размяшчаць уласныя рашэнні адносна стварэння выбарчых участкаў.