viasna on patreon

Назвалі пераможцаў літрэміі імя Аляхновіча. Праваабаронца "Вясны" Алена Лапцёнак атрымала спецыяльную адзнаку

2024 2024-11-15T14:39:24+0300 2024-11-15T14:49:43+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/alena-lapcenak_prezentacyja.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Журы прэміі імя Францішка Аляхновіча 15 лістапада абвясціла імёны пераможцаў і лаўрэатаў за 2024 год. Як паведамляе Беларускі ПЭН, некаторыя пераможцы і лаўрэаты схавалі свае імёны дзеля ўласнай бяспекі.

alena-lapcenak_prezentacyja.jpg
Алена Лапцёнак

Пераможцамі прэміі імя Францішка Аляхновіча сталі:

Віка Біран з кнігай "Я танцую"
Ліса з творамі (сапраўднае імя аўтара і назвы твораў не абвяшчаюцца публічна)
палітзняволены Дзяніс Івашын з "Цыклам турэмных вершаў"

Лаўрэатамі прэміі сталі:

Бервета Ірзвіцкая з цыклам вершаў (сапраўднае імя аўтара і назвы твораў не абвяшчаюцца публічна)
Мар’ян Зораў з вершамі, напісанымі ў зняволенні (сапраўднае імя аўтара і назвы твораў не абвяшчаюцца публічна)

Праваабаронца “Вясны” Алена Лапцёнак, намінантка прэміі, атрымала спецыяльную адзнаку за ўкладанне кнігі "Турэмны зборнік. Творы беларускіх палітвязняў 2020–2023" і за шматгадовую працу ў выдавецкай ініцыятыве "Беларуская турэмная літаратура", што дае магчымасць пачуць галасы палітычных зняволеных.

Прэмія імя Францішка Аляхновіча заснаваная Беларускім ПЭНам сумесна з “Радыё Свабода” ў 2013 годзе. Уручаецца за найлепшы твор, напісаны ў зняволенні. Тэматыка твораў, што могуць прэтэндаваць на прэмію, не абмежаваная. На разгляд прымаюцца дакументальныя і мастацкія творы на беларускай і рускай мовах, як апублікаваныя, так і ў выглядзе рукапісаў, створаныя ў зняволенні і дасланыя на працягу года.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства