viasna on patreon

Amnesty International: «Сага жаху і адчаю». Што здарылася ў Беларусі за год з прэзідэнцкіх выбараў

2021 2021-08-09T15:30:15+0300 2021-08-09T15:34:07+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/amnesty_international-banner.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пасля прэзідэнцкіх выбараў, якія адбыліся летась і афіцыйныя вынікі якіх масава аспрэчваліся, беларускія ўлады развязалі кампанію жорсткіх рэпрэсій супраць іншадумства і здзейснілі мноства парушэнняў правоў чалавека і злачынстваў у адпаведнасці з міжнародным правам, заявіла Amnesty International у гадавіну выбараў.

Гэтыя парушэнні ўключаюць незаконнае ўжыванне сілы, адвольныя затрыманні, катаванні і іншае жорсткае абыходжанне, гвалтоўныя знікненні і выкраданні, а таксама палітычна матываваныя судовыя пераследы па сфабрыкаваных абвінавачваннях. Дзясяткі праваабарончых НКА і іншых арганізацый грамадзянскай супольнасці былі адвольна закрытыя, а шмат хто з іх супрацоўнікаў былі арыштаваны як падазраваныя па сфабрыкаваных крымінальных справах ці былі вымушаны пакінуць краіну. Як мінімум тры мірныя дэманстранты загінулі ў выніку ўжывання сілы міліцыяй, а дзясяткі тысяч зазналі адвольныя арышты і затрыманні. Сотні затрыманых скардзіліся на катаванні. Гэтыя парушэнні не расследаваліся, і падазраваным у здзяйсненні гэтых злачынстваў не было выстаўлена ніякіх абвінавачванняў.

«За апошні год тысячы мірных дэманстрантаў і людзей, якія прытрымліваюцца апазіцыйных поглядаў, былі адвольна затрыманы ці былі вымушаны пакінуць краіну, асцерагаючыся адвольнага пераследу і турэмнага зняволення. Сотні чалавек ужо названы падазраванымі ў здзяйсненні крымінальных злачынстваў ці асуджаны і адпраўлены ў турму на працяглыя тэрміны, у тым ліку адно дзіця. Крызіс з правамі чалавека, які разгортваецца ў Беларусі, — гэта сага жаху і адчаю, якой не бачна канца», — заявіла Мары Стразерс, дырэктарка Amnesty International па Усходняй Еўропе і Цэнтральнай Азіі.

«Злачынствы па міжнародным праве, здзейсненыя супраць народа Беларусі, не маюць тэрміна даўнасці. Астатні свет не павінен заставацца староннім назіральнікам. Гэты змрочны раздзел будзе закрыты толькі тады, калі апошняй ахвяры парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі будзе прызначана кампенсацыя і ўсе вінаватыя ў парушэннях правоў чалавека будуць прыцягнуты да адказнасці», — дадала яна.

Amnesty International уважліва сачыла за падзеямі ў Беларусі на працягу апошняга года і яшчэ ў студзені падрыхтавала даклад, які раскрывае, як беларускія ўлады выкарыстоўвалі сістэму правасуддзя ў якасці рэпрэсіўнага інструмента для пакарання ахвяр катаванняў, а не падазраваных у іх ужыванні. Amnesty International таксама запусціла глабальную кампанію салідарнасці #StandWithBelarus, якая навочна паказвала механізмы рэпрэсій у адносінах да людзей з усіх пластоў грамадства: жанчын, дзяцей, журналістаў, студэнтаў, пенсіянераўмедыкаў, мастакоў, спартоўцаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства