viasna on patreon

Камітэт па правах чалавека ААН разглядае справу аб агрэсіі Беларусі ў дачыненні да Украіны

2022 2022-04-22T16:24:43+0300 2022-04-22T16:24:43+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/aan_zajava2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Камітэт па правах чалавека ААН 20 красавіка зарэгістраваў скаргу на Рэспубліку Беларусь двух грамадзянак, аднаго грамадзяніна Беларусі і трох грамадзян Украіны. З-за вайсковай атакі пяць з іх былі вымушаныя бегчы з Кіева і Харкава. На момант падачы скаргі заяўнікі і заяўніцы знаходзіліся ў чатырох гарадах Украіны. Па звестках украінскіх дзяржаўных асобаў, па трох з гэтых гарадоў наносіліся ракетныя ўдары з тэрыторыі Беларусі.

У скарзе сцвярджаецца, што Беларусь, дазволіўшы Расейскай Федэрацыі выкарыстоўваць сваю тэрыторыю і інфраструктуру для актаў агрэсіі ў дачыненні да Украіны, парушыла сваё абавязацельства не падвяргаць заяўнікаў і заяўніц рызыцы адвольнага пазбаўлення жыцця і асабістай недатыкальнасці, рызыцы жорсткага абыходжання.

Камітэт ААН задаволіў запыт аб забеспячальных мерах і папрасіў Беларусь да разгляду скаргі (або да далейшага паведамлення) "не дазваляць выкарыстоўваць свае тэрыторыю і інфраструктуру для правядзення ваенных аперацый, якія аказваюць прамое ўздзеянне і выклікаюць рэальную рызыку жорсткага абыходжання і адвольнага пазбаўлення жыцця" для заяўнікаў і заяўніц. 

У Камітэце заяўнікаў і заяўніц прадстаўляе праваабарончая арганізацыя Respect-Protect-Fulfill.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства