У Баранавічах пачаўся суд за наезд на супрацоўніка міліцыі ў жніўні 2020 года
У судзе Баранавічскага раёна і Баранавіч 6 ліпеня пачаўся разгляд крымінальнай справы Паўла Лінкевіча, абвінавачанага ў наўмысным прычыненні цяжкага цяленага пажкоджання супрацоўніку міліцыі (ч. 2 арт. 147 Крымінальнага кодэкса).
Судовы працэс вядзе суддзя Мікалай Кміта.
Па матэрыялах следства, у жніўні 2020 года ў Баранавічах 35-гадовы мужчына, седзячы за рулём пазадарожніка, здзейсніў наўмысны наезд на супрацоўніка органаў унутраных спраў, які ажыццяўляў ахову грамадскага парадку. У выніку супрацоўніку былі прычыненыя цяжкія цялесныя пашкоджанні, з якімі яго шпіталізавалі ў бальніцу.
Следчыя паведамляюць, што ў пэўны момант увагу супрацоўнікаў міліцыі прыцягнуў пазадарожнік з замежнымі рэгістрацыйнымі знакамі і таніраваным шклом. Калі міліцыянты накіраваліся да аўтамабіля, абвінавачаны пачаў рух заднім ходам і наўмысна наехаў на аднаго з іх, пасля чаго ўцёк з месца здарэння.
Супрацоўнікі ДАІ пераследвалі абвінавачанага, аднак кіроўца кінуў свой аўтамабіль паблізу вёскі Антанова, а сам схаваўся.
На відэа з рэгістратара службовага аўтамабіля ДАІ бачна вялікае скапленне супрацоўнікаў міліцыі ў поўнай экіпіроўцы. Моманту наезда на аднаго з іх не бачна.
Мужчына быў абвешчаны ў вышук і пасля вяртання з Польшчы 5 траўня 2022 года ў Баранавічы ён быў затрыманы і змешчаны пад варту.
Падчас папярэдняга следства Лінкевіч віну не прызнаў. Растлумачыў, што ў яго не было намеру на прычыненне супрацоўніку АУС цялесных пашкоджанняў, а зрабіў ён гэта па неасцярожнасці.
Судовы працэс над Паўлам Лянкевічам працягваецца.