viasna on patreon

За негатыўныя каментары на адрас Лукашэнкі — чатыры гады калоніі

2022 2022-10-10T10:40:32+0300 2022-10-10T11:31:55+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/korzun-mihal.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Міхаіл Корзун

Міхаіл Корзун

Брэсцкі абласны суд 6 кастрычніка завяршыў разгляд крымінальнай справы мінчука Міхаіла Корзуна. 31-гадовага мужчыну абвінавачвалі ў распальванні сацыяльнай варожасці (ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса). 

Справу разглядала суддзя Кацярына Груда, дзяржабвінавачанне прадстаўляла памочнік пракурора Марыя Бялт.

Міхаіла Корзуна затрымалі на пачатку гэтага года — 10 студзеня.

Паводле версіі абвінавачвання, Міхаіл Корзун з кастрычніка 2021 года па 8 студзеня 2022 года ў сацсетцы “ВКонтакте” пакідаў каментары “з негатыўнай ацэнкай” і “заклікам да гвалтоўных дзеянняў” у дачыненні да Аляксандра Лукашэнкі.

Прыклады каментароў Міхаіла канца 2021 — пачатку 2022 года пад пастамі групы “Плошча” ў “ВКонтакте”, знойдзеныя “Берасцейскай Вясной”.

Да суда, як і на самім працэсе, Міхаіл цалкам адмовіўся ад дачы паказанняў. Але пры гэтым на судовым пасяджэнні заявіў, што цалкам прызнае віну.

Пасля трохдзённага разгляду крымінальнай справы суддзя Кацярына Груда прызнала Міхаіла вінаватым ва ўчыненым злачынстве, і прызначыла мужчыну чатыры гады пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства